Калі атрымаецца пастаяць побач з дрэвамі, з якіх даносіцца рэгулярнае папіскванне сініх сініц ((Parus) Cynistes caeruleus), то акажацца што гэта не толькі іх кантактны голас, які дае магчымасць трымацца разам і не адставаць ад дарослых птушак, але яшчэ і просьбы пакарміць. Ну і каб дарослым занадта не шукаць хто яшчэ галодны, нагадваць пра сябе. Але пасля вылету птушанят з гнязда сытуацыя паступова змяняецца і мала толькі лятаць за бацькамі і прасіць, ад іх можна вучыцца дзе, як і што шукаць каб пачаць спраўляцца з пошукам ежы самастойна. А каб у птушанят не згасала нават пад час няўдачных пошукаў патрэба пазнаваць Свет навокал, бацькі час ад часу падкарміліваюць іх, але ўжо не кормяць. Бо энергія нават толькі для пералётаў за дарослымі патрэбная ў любым выпадку, ну а ўжо каб забяспечыць сабе большы камфорт, трэба вучыцца.
Гродна, 11-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ