Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самка вялікага савука: рыбачу па-лёгкаму

Звычайна дарослыя вялікія савукі (Mergus merganser) рыбачаць, час ад часу ныраючы пад воду. Але бываюць і ў іх выключэнні, калі рыбалка адбываецца на мелкаводдзі - там няма куды  ды і не трэба ныраць, або на глыбокай вадзе, але ныраць ім чамусьці не хочацца. 

Я сядзеў на беразе Нёмана і раз-пораз здымаў шэрую чаплю, якая ўзвышалася на вялікім камяні. І тут "бакавым зрокам" заўважыў, што зусім недалёка ад мяне прыплыла самка вялікага савука і пачала рыбачыць без нырання, толькі апускаючы голаву ў ваду.

https://youtu.be/uKzvDiBu9g8

Здымаць яе прыйшлося супраць зімовага, але яркага сонца, але выбіраць не прыходзілася.

Маладыя савукі пачынаюць удасканальваць свае рыбацкія здольнасці менавіта з гэтага: апускаюць галаву пад воду і сочаць за жыццём пад вадой, але звычайна на мелкаводдзі – каб мець магчымасць дагнаць здабычу, бо добра ныраць яшчэ не ўмеюць.Ды і дзейнічаюць яны, у адрозненне ад дарослых, калектыўна – дапамагаюць заганяць рыбу іншым.

Пра нялёгкае жыццё іншай самкі больш ТУТ

19-12-2019, Нёман у Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі