Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі ў горадзе: Без панікі. Частка І

шэрая курапатка

Калі зранку, пад час прагулкі з нашым сабачкам, па беразе ракі я ўбачыў наперадзе на ходніку шэрую курапатку (Perdix perdix), я ўжо здагадваўся, што гэта мая знаёмая сям'я. З нашай апошняй сустрэчы не вельмі далёка ад гэтага месца прайшло 10 дзён і гэта быў шанец паглядзець, што ў іх за гэты час змянілася.

Мы прыпыніліся, каб не палохаць птушак і сталі чакаць што будзе далей. Прайшло каляхвіліны і стала зразумела - гэта тая ж сям'я з маладымі птушкамі. І як і тады, наперадзе і вызначаюць кірунак руху самец і самка ці нехта адзін з бацькоў. Менавіта яны правяраюць, што адбываецца навокал, а потым да іх падцягваецца іх патомства. Аднак, як аказалася трошкі пазней, птушанят стала ўжо менш: было каля 15, а цяпер (толькі) 8. 

Уся сям'я без спешкі харчуецца насеннем разнастайных травяністых раслін, але дарослыя птушкі не трацяць пільнасці:

 

Праз нейкі час яны вырашаюць перайсці праз ходнік і ісці з таго яго боку наперад. І - дзіва дзіўнае! - дарослым птушкам нават не перашкаджае ў гэтым мой сабачка, які не толькі яўна адчувае пах курапатак, але і выдатна бачыць іх зблізку, але не кідаецца 'паганяць'. Як гэта зразумелі дарослыя птушкі, я не ведаю.

Але потым адлегласць паміж імі і моладзю павялічваецца - маладыя курапаткі не хочуць рызыкаваць і ісці за бацькамі, пакуль бачаць наперадзе патэнцыйную небяспеку. І хаця бацькі яўна клікалі далучацца да сябе, але нічога не атрымалася і м прыйшлося вяртацца - ізноў каля сабачкі - і толькі тады, усе разам, яны няспешна пабеглі па плітцы ходніка назад у той бок, адкуль з'явіліся. І мы таксама павярнулі дахаты - навошта палохаць і траціць давер птушак, тым больш здымкаў ужо было зроблена нямала.

Бераг Нёмана ў Гродна, 09-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі