Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сініцы-апалоўнікі: бясстрашныя мімішкі

Жывуць у нас птушкі, пра якіх пры ўсёй павазе да Дарвіна, цяжка паверыць, што яны прыстасаваныя да свайго цяжкага лясного жыцця. Акрамя таго, што яны амаль цалкам белыя і здалёк выглядаюць як шарыкі з хвосцікам, яны яшчэ нікога не баяцца.

Бо іншыя сініцы пасля сезону гнездавання аб'ядноўваюцца ў рознавідавыя групы каб было лягчэй заўважыць драпежніка, а сініцы-апалоўнікі (Aegithalos caudatus) звычайна трымаюцца толькі сваёй групай. Ды і піск ад гэтай зграі анёлкаў такі, што загадзя ведаеш - хутка надляцяць!

птушка

Адно што лятаюць яны - негледзячы на сваю 'ўнікальную аэрадынаміку' - вельмі манеўрана і хутка.  Можа гэта замінае драпежніку выбраць какрэтны шарык з хвосцікам як ахвяру і пераследаваць менавіта яго?

Сёлета адбываецца яўная інвазія гэтага віду ў нас, таму ўбачыць нашмат больш шматлікія чым звычайна групы апалоўнікаў нават у горадзе нецяжка. Ну і чым большая зграйка сінічак, тым гучней яны перакрыкваюцца пад час палёту.

І калі звычайна групка апалоўнікаў налічвае да 20 птушак, то сёлета я ўжо бачыў адначасова да 60 шарыкаў, потым да 40 і вось, у пойме безіменнай ручаіны каля в.Дарошавічы на Гарадзеншчыне - каля 200!

птушкі

Сустрэча адбылася не зусім звычайна. Мы з сябрам Юрай прыпыніліся за мосцікам праз ручаіну, бо заўважылі вялікія групы чорнагаловых шчыгелаў і чыжэй у яго пойме. Праз некалькі секундаў з боку Нёмана пачуліся гучныя піскі, якія хутка набліжаліся і вось на нас ляціць цэлая куча дзіцячых сняжкоў, якія яшчэ і крычаць нешта адно аднаму! Палёт быў невысокі і зусім блізкі ад нас,і я ад захаплення пачаў гістэрычна рагатаць, забыўшыся пра фотапарат на каленях.

Юра закрычаў мне: "Здымай! Здымай відэа!" Але ў гэтым стане я не быў здольны нават ускінуць камеру - ды і навошта - таксама хутка, як яны надляцелі, апалоўнікі зніклі сярод дрэваў па берагах ручая.

Потым сінічкі вярнуліся - яны "па колу" яшчэ не раз даследавалі пойму струменя і я нават зрабіў некалькі здымкаў іх мімішнай зграі і нават асобнай сінічкі. Але гэта было ўжо потым...

11 і 13.10.2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дима, шикарный снимок ополовников в полете. Никак не ожидал увидеть такой кадр))) В свое время тоже заметил, что у синичьих стай какой-то закольцованный маршрут: много раз сидел в одном и том же месте и ждал их повторного появления. Пол-часа -- и по тому же маршруту следует похожая (скорей всего та же) стайка звоночков.