Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сініцы ўзімку. Частка 1

Дакументацыйныя здымкі

Чым старэйшае і таўсцейшае дрэва, тым больш магчымасцяў чым харчавацца на ім знаходзяць розныя віды насякомых і павукоў. Але гэтак адбываецца пераважна ў цёплы час, а зімой? Зімой розныя віды, нават не звязаныя летам з падобнымі дрэвамі, але і яны таксама, хаваюцца ў складках ці за адсталай карой, у купінках мха і лішайнікаў на ствале і галінках, у адмыслова падрыхтаваных хадах у адмерлых частках. І птушкам застаецца толькі знайсці гэтую схаваную ад іх ежу, альбо і знайсці, і умець дастаць са схованкі.

Для гэта патрабуецца не толькі зоркія вочы (бо трэба не толькі заўважыць патэнцыйную ежу, якая не варушыцца, але і самой птушцы не стаць здабычай) і папярэдні досвед (дзе і як лепш шукаць), часам і здольнасць да акрабатычных нумароў. Бо ўсе самыя лёгкія схованкі хутчэй за ўсё ўжо былі паспяхова даследаваныя іншымі.

Але чым старэйшае дрэва, тым большы ў яго патэнцыял схованак і, значыць, большая імавернасць раз за разам нешта знайсці ў іх.

Таму ў старых яблынях важныя не толькі яблыкі, але і ўсё іншае: апалае лісце, тонкія і тоўстыя галіны, дуплы, шчыліны і складкі кары, і гд і гд. На зіму ўсё спатрэбіцца: каб адным схавацца, а іншым - знайсці і з'есці - як гэтай сіняй сініцы (Parus) Cyanistes caeruleus).

Гродна, 09-12-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.