Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Смелыя круцігалоўкі. Частка V: Сваё і чужое жытло

круцігалоўка

Працяг. Пачатак – фота-гісторыі І, ІІ, III і IV.

Калі ў мяне атрымлівалася, я вяртаўся паназіраць і паздымаць смелых круцігаловак (Jynx torquilla), якія загнездавалі ў шпакоўні на падворку ў пойме Гараднічанкі. Яны гэтак жа рэгулярна прыносілі 'кукалак' мурашоў птушанятам і час ад часу прыбіралі за імі памёт, набіраючы яго ў дзюбу і выкідваючы яго недзе далей ад гнязда.  Так у дуплянцы-шпакоўні падтрымлівалася гігіена і заадно захоўвалася канспірацыя месца гнездавання, хаця яго і было бачна здалёк.

І вось неяк я заўважыў, што круцігалоўкі з памётам птушанят у дзюбе сталі прысажвацца на іншую шпакоўню, якая ўзвышалася над садам і знаходзілася метрах у 15-20 ад іх жытла. Нікога побач з ёй бачна не было - хутчэй за ўсё маладыя шпакі ўжо выляцелі з яе. І таму тое, што круцігалоўкі нечаму пачалі выкідаць памёт сваіх птушанят пад чужым, хаця і ўжо незанятым жытлом, выглядала дзіўна. У мяне нават з'явілася думка, што круцігалоўкі такім чынам адцягваюць увагу патэнцыйных драпежнікаў ад свайго гнязда і прыцягваюць да гэтага чужога. 

Але так гэта ці не даведаццца не атрымалася, хаця  праз 5 дзён пасля майго першага назірання круцігаловак з памётам на чужой шпакоўні з яе быў вывернуты вонкі гнездавы матэрыял і гэта яўна нехта зрабіў каб праверыць змесціва дуплянкі.

І ў той жа дзень там пачала прыпыняцца круцігалоўка з ежай у дзюбе, чаго раней я не бачыў. І я нават падумаў, што магчыма круцігалоўкі загнездавалі ў гэтай другой шпакоўні і самка там сядзіць на яйках у той час, як самец дакармлівае птушанят у першым гняздзе. Але, канешне, гэта было толькі прадпалажэнне, якое не пацвердзілася далейшымі назіраннямі.

Гродна, 15-21.06.2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе