Пара вялікіх галубоў (Columba palumbus), якая ўжо другі год выбірае скверык каля нашага дому за месца гнездавання, прыступіла да пабудовы гнязда.
Аднак пра тое, што будуе 'пара', казаць пакуль няма як - галінкі выбірае і носіць углыб адной з двух ялін толькі самец. Самкі побач зусім небачна, хаця яшчэ ўчора ўвечары галубы сядзелі на паблізкім каштане разам.
Самец выбірае з агромнай колькасці галінак, якія нашы дворнікі заставілі для птушак:
Пасля таго, як выбярэ - ляціць наўпрост у яліну і там нейкі час тую галінку ўладкоўвае. Потым вяртаецца і зноў падбірае. Але гэта не ўсё, чым ён займаецца. асам ізноў упадае ў транс і сядзіць нерухома, калі ж шукае будматэрыял, то і пад'есць кавалкі лісцікаў - іх навокал, як і галінак, хапае.
Зрэдку самец успамінае, што будуе ён сам, адзін. І пэўна тады ён пачынае надувацца і негучна такаваць. Але шмат часу на гэта не траціць і ўсё вбіаре і лётае на гняздо.
31-03-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 31.03.2020 - 17:33
Так, пара "любові" і клопату…
Так, пара "любові" і клопату, як ва ўсіх новых сем'ях, пра "кватэры" і будучыні нашчадства ... А вока, як парцэлянавае.
arktous - 31.03.2020 - 19:58
Симпатичный толстун и…
Симпатичный толстун и история интересная!
Apus - 01.04.2020 - 15:53
Вельмі старанна працуе -…
Вельмі старанна працуе - магчыма і здолее без дзірак пабудаваць)
Harrier - 01.04.2020 - 20:10
In reply to Вельмі старанна працуе -… by Apus
Дзякуй! На жаль, убачыць…
Дзякуй!
На жаль, убачыць што там ў яго атрымалася не атрымаецца - будуе недзе блізка да ствала і ні збоку, ні знізу нічога не бачна)