Ужо некалькі гадоў убачыць вялікіх галубоў (Columba palumbus) у нашых гарадах і некаторых вёсках зусім не праблема.
Але так было незаўсёды. Таму здымаць гэтых вялікіх і прыгожых птушак усё роўна прыемна. Тым больш, калі яны давяраюць і падпускаюць параўнальна на невялікую адлегласць. З якой толькі і можна ўбачыць, што дакладна яны ядуць. А выбіраюць яны невялікія лісцікі некаторых раслін - напэўна, яўна не ўсе яны смачныя)
Цікава, што птушкі з гэтай пары вялі сябе па-рознаму: адна час ад часу застывала як у трансе, сядзела на газоне і нават заплюшчвала вочы. Другая ж пастаянна выбірала смачныя лісцікі. Потым другая далучалася да яе.
28-03-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ