Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: "Нам песня строить и жить помогает..."

вясковая ластаўка

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця некаторыя вясковыя ластаўкі (Hiruпdo rustica) яўна карыстаюцца для новай спробы гнездавання сваімі (?) старымі гнёздамі з мінулага году, або і больш старымі, іншыя пасля вяртання і ўтварэння пары, будуюць свае паўшарыка 'з нуля'.  І тут важна пад час працяглага працэсу будаўніцтва падтрымліваць цесныя сацыяльныя сувязі, бо добрае гняздо будаваць доўга - трэба прынесці і прыляпіць адзін да аднаго нават да 1500 кавалачкаў гразі. А яшчэ і ўплесці-укласці сухія травінкі - каб прылепленае лепш трымалася, Таму звычайна партнёры прылятаюць на месца 'збору гразі' парамі, робяць аглядныя палёты, звужваюць кругі і сядаюць на беразе ракі пры вадзе ці каля калужыны. 

Некаторыя перад 'заборам гразі' збіраюць іншы будаўнічы матэрыял - раслінны,і прылятаюць за граззю ўжо з ім у дзюбе. Але так набіраць гразь у дзюбу цяжка і нязручна. Бо каб кавалачак гразі атрымаўся адпаведнай велічыні і структуры (не завадкі і не засухі), птушкі з сілай уторкваюць у бераг дзюбу і як бы ўтрамбоўваюць патрэбны ім будаўнічы матэрыял яшчэ перад пераноскай - г.зн. у дзюбе:

Ды і па вяртанні на будоўлю трэба адной дзюбай неяк адпаведным чынам размясціць гразь і сухія травінкі адна за адной. І калі іх шмат у той самай дзюбе, то зрабіць гэта добра вельмі складана. Пэўна тая самая праблема і з завялікімі кавалкамі гразі - птушкам не хочацца лятаць за ёй шмат  разоў, асабліва калі гняздо будуецца параўнальна далёка ад берагу ракі. Але і данесці вялікую колькасць гразі 'за раз', і потым правільна яе размясціць-прыляпіць - каб не звалілася, складана. Ды яшчэ трэба чакаць, каб прылепленае падсохла і трымалася перш, чым прыносіць і прыляпляць новы слой... Так што тут спешка не мае сэнсу, хаця як і любой новай сям'і, птушкам пэўна хочацца найхутчэй пачаць займацца непасрэдна размнажэннем)

А калі спешка ні ў чым не дапамагае, то можна перад чарговым наборам порцыі будматэрыялу не толькі адпачнуць на зручнай і надзейнай прысадзе, але і паспяваць для партнёркі ці нават толькі для сябе:

Як ні дзіўна, на кіламетры берагоў ракі добрых месцаў для збору гразі ластаўкамі не так і шмат. І каб гразь была адпаведнай кансыстэнцыі, і каб месца было больш-менш адкрытае і таму праглядалася ластаўкамі - ці няма там драпежніка(ў), ну і каб не вельмі далёка ад месца будоўлі гнязда... Таму на іх часам збіраюцца адначасова па некалькі птушак - гразі хопіць на ўсіх, а лішняя пара вачэй невялікім памерамі птушкам ніколі не перашкодзіць. А для таго, каб птушкі з розных пар не мелі вялікай магчымасці карыстацца 'выпадковымi сувязямі', якія называюцца 'капуляцыя па-за парай" (EPC - extra-pair copulation), свой партнёр побач таксама стараецца ўсё адсочваць.

Бераг Нёмана ў Гродна, 19-05-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі