Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак у снежні

Дакументацыйныя здымкі і відэа

У апошнія дні ўзровень вады ў Нёмане значна знізіўся, асабліва ж заўважна гэты стала ў вучці прытоку Нёмана - Гараднічанцы.

Усе тыя прысады, якія зімародкі (Alcedo atthis) ахвотна выкарыстоўвалі для адпачынку і рыбалкі летам, зараз таксама апынуліся над вадой. Вада ў рэчцы стала празрыстай - чаму б ім зноў не рыбачыць тут? - падумаў я, калі падыйшоў да вусця Гараднічанкі.

Як раз недзе каля самай вады зімародак зляцеў і павярнуў за трыснёг на Нёман. Сядзеў ён вельмі нізка, лавіць рыбу з такой прысады яўна было б нязручна, і я вырашыў зрабіць для птушак нешта лепшае. Заадно і сам скарыстаюся - паздымаю, калі зімародкі прысаду ацэняць як добрую.

Я перайшоў мосцік і на другім беразе Гараднічанкі знайшоў 2 сухія абломаныя галіны. Адна яўна не пасавала на прысаду, другую ж, выгнутую, я замацаваў каменнямі на беразе над вадой так, каб яна не круцілася і "ляжала" пад добрым вуглом.

Прыкладна праз хвіліну-дзве я вярнуўся на "наш" бок рэчкі і ад здзіўлення і захаплення адкрыў рот - на маёй толькі што пастаўленай прысадзе ўжо сядзела самка зімародка! - гл. ніжэй першы здымак.

Самка адрозніваецца ад самца  ружова-аранжавай плямай на паддзюб'і, у самца ж уся дзюба чорная.

Я пачаў здымаць птушку, хаця яўна было зацёмна для добрых здымкаў, але праз некалькі секунд яна пераляцела вышэй і спачатку села бокам на тонкія вертыкальныя галінкі канадзкага клёна на беразе побач, а потым і на амаль гарызантальныя на дрэўцы яшчэ вышэй:

 

https://youtu.be/wAwTpQaoQgA

Адтуль, зусім нечакана для мяне, і адбылася атака - з вады самка выляцела з рыбкай і села яе спажываць на бетонную пліту над самай вадой:

 

https://youtu.be/Gs-R9DfFRuc

Стала зразумела, што калі вада ў рэчцы значна не падымецца, зімародкаў зноў можна будзе назіраць і здымаць тут.

Гродна, 10-12-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.