Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Фотасправаздача

У апошні дзень зімы 28 лютага на базе гімназіі №1 імя Я. Карскага ў Гродна адбылася чарговая традыцыйная канферэнцыя "Птушкі штодня" Гродзенскага аддзялення. Агулам у канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 чалавек.

Адам Збырыт з Польскага таварысва аховы птушак (РТОР) з Беластоку распавёў аб ахове малога арляца ў польскай частцы Белавескай пушчы:

Дзеці з клуба "Крылаты дазор" з гімназіі №10 г.Гродна атрымалі узнагароды за удзел у мастацкім конкурсе "Зязюля - птушка 2014 года":

 

У абласным фотаконкурсе "Нашы Птушкі 2015" для фатографаў з Гарадзеншчыны першае і другое месца заняў Сяргей Чарапіца з Гродна, 3 месца заняў Юрый Квач з Ліды:

 

Таксама, журналісты з газет "Перспектыва" і "Гродзенская Праўда" атрымалі падзякі ад аддзялення за эффектыўнае супрацоўніцтва: 

 

 

Каманднае маляванне з завязанымі вачыма вушатай савы - птушкі 2015 года:

А на другі дзень была арганізавана экскурсія на птушак у даліне ракі Свіслач (Гродзенскі і Бераствіцкі раёны), дзе удалося пабачыць першых жаўрукоў і кнігавак.

 

 

Дзякуй усім удзельнікам канферэнцыі і экскурсіі! Да новых сустрэч!

Здымкі Т. Смыкоўскай і Дз. Вінчэўскага

 

 

Каментары

Такой масавай экскурсіі даўно ў нас не было. Ну і птушкі не падкачалі: амялушкі, шчыгелы, таўстадзюбы, шэры дрозд, сярэдні дзяцел, кнігаўкі, гусі, жаўрукі, розныя качкі ды 3 віды лебедзяў. Было на што паглядзець і нашым сябрам з Польшчы ды Мінска з Брэстам.