Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Першы лось на Грайна

Дакументацыйны здымак.

Аглядаючы нізіннае балота Грайна (= ТВП Гарадзенская Сьвіслач) з шашы, акрамя шматлікіх птушак, я заўважыў нейкую цёмную постаць, якую спачатку прыняў за чалавека. Нашы ўсе былі яшчэ на шашы, таму адзінае, што магло прыйсьці мне ў галаву - што гэта паляўнічы, які падбіраецца да нейкіх птушак. Аднак вясновае паляванньне на ТВП сёлета забароненае! - толькі і пасьпеў падумаць я, падняў бінокль і ўбачыў... ЛАСЯ, дакладней  - ласіху (Alces alces).

Яна стаяла ля куста вярбы і ўзіралася ў наш бок. Атрымалася паглядзець яе амаль усім, зьняць відэа і зрабіць дакументацыйныя здымкі. Гэта першы лось, якога мы адзначаем, хаця былі тут як мінімум каля сотні разоў - і вясной, і летам, і ўвосень, і нават узімку.

29-04-2012

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Виктор Козловский (госць) - 11.05.2012 - 00:17

In reply to by Harrier

У лосихи еще может не быть в это время малыша, обычно отел происходит в первой декаде мая и лосенок, обсохнув, сразу же следует за мамашей. у косуль и оленей малыши остаются в укромном месте дней на десять, а мать приходит их кормить, хотя сама находится от него не очень далеко.