Шчыра віншуем юбіляра. І хаця многія яго сябры і знаёмыя з цяжкасцю павераць, што няўрымсліваму і адкрытаму для ўсіх Сяргею сапраўды можа быць столькі год, гэта праўда.
Жадаем як мага лепш пражыць наступныя 50 і за гэты час здзейсніць не менш мараў, чым за першыя паўстагоддзя і сустрэць не менш добрых людзей ды сяброў, напісаць наступны тузін цікавых кніжак ды выпусціць наступную сотню часопісаў АПБ “Птушкі і Мы” (які Сяргей рэдагуе)
Сто год!
Сябры і калегі
А цяпер – слова юбіляру. Бо хто лепш распавядзе пра сябе, як не он сам?
Нарадзіўся я 29 красавіка 1962 года ў Мінску – пэўна так трэба пачынаць любую біяграфію, нават і “аўта”. Далей крыху складаней, таму што амаль адразу пачаліся адхіленні ад нормы, якія ўжо ў той час межавалі з апантанасцю. Іншымі словамі, колькі сябе памятаю, зацікаўленасць была адна (дакладней не адна, а мноства, але у адным накірунку) – звяры, птушкі, кузюркі, рыбкі, паўзуны, грыбы, дрэвы, кветкі. Гэта ўжо потым з’явіліся ішыя зацікаўленасці, якія былі больш-менш характэрныя для маладых людзей эпохі “развітога сацыялізму”, але яны ні ў якім разе не збівалі галоўны вектар.
Малога Сяргея - як і многіх з нас - бацькі знайшлі ў капусце.
Карацей кажучы, ужо гадоў з чатырох-пяці на пытанне “А кім ты, хлопчык, будзеш?” нязменна адказваў : “Біёлагам!”. (Так яно ўрэшце і здарылася). Прыкладна ў гэты час пачаліся і першыя “экспедыцыі” у бабулінай вёсцы на суседні выган за махаонам, і першыя навуковыя эксперыменты па выхаванні вусеняў у слоіку з-пад малака. Школьныя гады пад чырвоным сцягам (а ўсе мы ў той час свята верылі ў яго выключнасць) скрашваліся кнігамі Дарэла і Майн Рыда, развядзеннем акварыўмных рыбак і іншай хатняй жыўнасці, дарэчы, менавіта я задаваў гэтую моду ўсім хлопцам у двары! Марай тых часоў было пабачыць жывога кажана, саву (усё роўна якую), вужа і квакшу – а як жа! Яны ж у нас жывуць, а я іх яшчэ не бачыў! Настольныя кнігі тых часоў “Фауна Беларусі” і творы Дарэла.
І вось, нарэшце, я - студэнт біяфака! Вядома ж, кафедры заалогіі! Навуковы накірунак – паўзуны, дарэчы тэма дыпломнай работы – змеі Налібоцкай пушчы. З вялікай удзячнасцю ўспамінаю сваіх настаўнікаў таго часу – прафесара Ігара Канстанцінавіча Лапаціна, дацэнта Леаніда Паўлавіча Шклярова і тагачаснага дырэктара заалагічнага музея БДУ Леаніда Дзмітрыевіча Бурко. Сур’езную ж зацікаўленасць птушкамі мне прывіў на сумеснай практыцы ніхто іншы, як студэнт малодшага курса добра ўсім зараз вядомы Ігар Бышнёў. Скончыўшы біяфак, пасля не вельмі доўгіх вайсковых збораў на атрыманне нейкага там афіцэрска звання, трапляю па размеркаванню ў Інстытут заалогіі – вось яно здзясненне сапраўднай дарослай мары! (Не памятаю зараз як з савой, яле вужа і кажана з квакшай я к таму часу ўжо пабачыў). Яшчэ адна вельмі важная падзея тых часоў – першая сутрэча з Прыпяццю – гэта каханне з першага погляду і на ўсё жыццё!
У інстытуце трапляю пад патранаж Барыса Віктаравіча Ямінскага (у той час яшчэ проста Барыса), які літаральна за пару гадоў робць з мяне сапраўднага арнітолага. Хаця зараз сапраўдным арнітолагам я сябе і не лічу. А вось заолагам-натуралістам з моцным арніталагічным акцэнтам – дакладна! Працую арнітолагам у лабараторыі паразіталогіі, але большую частку часу праводжу з сапраўднымі “арніталагічнымі“ арнітолагамі – экспедыцыі, пошукі гнёздаў, назіранні, фатаграфаванні. З імі ж здзяйсняю і дальнія вандроўкі: Алтай, Каракумы, Капетдаг, Палярны Ўрал, Ямал, Дальні Ўсход, Паміра-Алай – згадзіцеся, таксама экзотыка. Самы яскравы ўспамін – паляванне на рэдкіх апалонаў на крутых схілах Цянь-Шаня на вышыні эвыш чатырох тысяч метраў.
З сапраўднымі совамі - пугачамі.
У гэтый жа час я моцна правініўся перад птушкамі – працуючы па “чарнобыльскай “ тэматыцы, здабываў “навуковы матэрыял”. Тады гэта здавалася важным і патрэбным, а вось зараз – не вельмі. Віну гэтую адчуваю і цяпер, і дагэтуль не ведаю, ці даруюць мне калі-небудзь птушкі...
У “смутныя дзевяностыя” здараецца у маёй заалагічнай кар’еры сямігадовы тайм-аут – маючы сёй-той альпіністскі вопыт, працую прамысловым альпіністам на бязмежных расійскіх прасторах.
І вось, нарэшце, - АПБ! Тут асабліва расказваць не трэба – гэта ўжо навейшая гісторыя. А самыя яскравы ўражанні гэтых дванаццаці гадоў – гэта шалёная радасць шведскіх бёдуотчараў, калі мы паказалі ім іх першую белую сініцу і шалёны энтузіязм цэлага аўтобуса бёдуотчараў з розных краін Еўропы, якія паказвалі мне ў Партугаліі маю першую чырвоную чаплю.
Захапленняў хапае – гэта і акварыум, і змеі розныя, фатаграфаванне, рыбная лоўля, кактусы, архідэі, часам кнігі пішу, з’яўляюся сябрам АПБ і сябрам саюза журналістаў Беларусі, але з таго моманта, як адзін чыноўнік падзяліў краіну на “чэсных” і “нячэсных”, апошнім сябе ўжо не лічу.
Сын Васіль біёлагам так іне стаў, але, як зараз кажуць, добра ў тэме. Я ж сам, хоць і працую зараз паралельна з АПБ яшчэ і ў расійска-беларускай рыбалоўнай фірме, але не гледзячы ні на што, АПБ і птушкі – FOREVER!!!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 29.04.2012 - 01:31
Сяржук, прачытаў з
Сяржук, прачытаў з задавальненнем твою аўтагісторыю, вельмі цікава. Асобы юбілей, але ён знайшоў цябе не на ростанях, ты ведаешь што любіш рабіць і тое і робіш амаль усё жыццё. Многія забівалі птушак у сваім жыцці, але не ўсе шкадуюць, што гэта рабілі.
Дай Бог табе здароўя і сіл! Новых падарожжаў!
aistok - 29.04.2012 - 10:08
In reply to Сяржук, прачытаў з by AV
Сергей Васильевич! С юбилеем
Сергей Васильевич! С юбилеем тебя, желаем здоровья еще на долгие годы, всегда интересно общаться с тобой. Сын Богдан хранит подписанную Сергеем Зуенком книгу и гордится этим!!!
biot - 29.04.2012 - 12:03
Моя история знакомства с
Моя история знакомства с Сергеем Васильевичем началась в 2003 г., когда я обнаружил в окрестностях славного г. Малорита черную синицу (это мне так ее советский определитель обозвал). Я был очень впечатлен таким открытием, ведь в списке Беларуси такого вида не числилось - я честно несколько раз пальцем пробежал по всему списку. Позвонил в АПБ сообщить о радостном открытии. Вот тут Сергей Васильевич меня и обломал, рассказав, что это второе название обычной в наших краях московки.
Я потом еще несколько раз звонил Ему и рассказывал про поползня, дятла, сколько воробьев насчитал...
В декабре 2003 г. я впервые Его увидел, и тут же получил экземплярчик "Солнца ў кроплі расы" с автографом... Пожалуй, это сыграло какую-то роль в моей жизни. Два раза перечитал. До сих пор храню книгу на полке.
Потом как-то завертелось в жизни, пронеслось в мгновение многое - Припять, летники, другие съезды АПБ, с Ивановским гнезда строили,- и вот я его уже могу на "ты" называть. Хотя, возможно, это лишь от моей безграммотности и наглости; все же заслуживает Сергей зваться с большой буквы и на Вы.
Чудным случайным образом фотоаппарат, которым Сергей фотографировал в свое время птушак перекочевал ко мне, так по сей день его и пользую. И с "когтями", на которых еще сам Алексей Тишечкин лазил, и которые "осели" у Сергея, произошло тоже самое.
А после и место в АПБшном офисе, откуда Сергей Васильевич анекдоты любил рассказывать и с которого отвечал на телефонные звонки, тоже было какое-то время оккупировано мною...
Короче, Сергей Васильевич, спасибо тебе за то, что ты нехотя направил меня в то русло, откуда я пока еще не выбрался. Да и не буду пытаться выбраться, пожалуй...
Будь здоров! Даешь "Сонца ў кроплі расы-2"!
P.S. Сергей, где рыжие цапли в Португалии? Я еще не видел!
Falcon - 29.04.2012 - 23:13
З юбілеем, Сяргей Васільевіч!
З юбілеем, Сяргей Васільевіч! Дзякую за біяграфію, у дзяцінстве у мяне таксама былі такія "адхіленні ад нормы" - зацікаўленасць жывёльным светам і гадоўля вусеняў) Рады за Вас, бо Вы плённа займаецеся любімай справай. Моцнага здароўя Вам на доўгія гады, далейшых жыццевых, навуковых і творчых поспехаў! З павагай, Львоў Мікіта.
Peregrinus - 30.04.2012 - 23:05
In reply to Сяржук, прачытаў з by AV
Самые искренние
Самые искренние поздравления!!!!
Столь много рассказать не могу - НО! Довелось побывать вместе с Сергеем (об этом его большом увлечении не написано пока ни слова!) на рыбалке спиннингом на ПРИПЯТИ! Да-да, я рыбачил и держал в руках один из спиннингов самого Зуёнка! :-)
Здоровья, успехов во всех делах и начинаниях!
Вадим Прокопчук
zuyonak - 01.05.2012 - 01:07
Дзякуй усім за цеплыя
Дзякуй усім за цеплыя словы!!! Вядома, што найбольш адэкватна ацаніць чалавека могуць менавіта іншыя людзі, а вось такая ацэнка з боку калег і сяброў па захапленню дарагога каштуе!!!
Дзяніс, я дакладна не памятаю, дзе гэта было - на нейкім польдэры недалека ад Lisbo. Там яшчэ шмат фламінго ў канавах паўздоўж дарог стаяла, дрэвы былі (коркавыя дубы) і мужык у піджаку таксама быў. Але гэта наўрад ці табе дапаможа. Ты лепей у тамашніх бёдлайфаўскіх мальцаў запытайся, куды яны вазілі на экскурсію ўдзельнікаў IBA семінара, павінны памятаць
pva - 09.05.2012 - 21:29
Я написал Вам в wildlife,
Я написал Вам в wildlife, но повторюсь и здесь. Биография твоя, Сергей, это биография большинства людей влюбленных в природу, большинства биологов, и она интересна, и может служить примером для начинающих натуралистов. Читаю, и вспоминаю себя: те же книжки о природе в детстве, от всего ползающего и летающего в восторге, с детства - дневники наблюдений за природой, и результат - профессия и работа с дикими животными…..
Мы не знакомы, но, много слышал о Вас, читал Ваши статьи о птицах. От всей души поздравляю с юбилеем и желаю здоровья, успехов во всем, и семейного благополучия. С уважением Владимир.
Валерий Юрко - 18.05.2012 - 09:36
In reply to Сяржук, прачытаў з by AV
Сяргей, шчыра виншую. Здароу
Сяргей, шчыра виншую. Здароу я и поспехау табе. Я думау, што ты значна маладзейшы, а аказваецца, мы амаль равесники. З павагаю В. Юрко.