Рагаты жаўрук (Eremophila alpestris)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Юры Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

дарога паміж вв.Рэмуцяўцы і Мацеявічы, Бераставіцкі раён Гродзенская вобласць

Каля 70 птушак на амаль нечышчанай ад снегу (3-4 см) дарозе, на ўзбочыне і навакольных палях.

Хутчэй за ўсё тыя ж птушкі, якіх мы бачылі тут раней у лістападзе і снежні.

 

Каментары

Ананім (госць) - 30.12.2014 - 18:53

Максімальна я бачыў 28 птушак, а 70 гэта нешта. Сяброўка з Украіны за 5 дзён дзён назіранняў у суме назірала 500 птушак. Максімальная зграйка складала 120 птушак. Хацеў бы я паглядзець на гэта!

Ананім (госць) - 30.12.2014 - 18:54

Максімальна я бачыў 28 птушак, а 70 гэта нешта. Сяброўка з Украіны за 5 дзён дзён назіранняў у суме назірала 500 птушак. Максімальная зграйка складала 120 птушак. Хацеў бы я паглядзець на гэта!

Harrier - 30.12.2014 - 19:58

In reply to by Ананім (госць)

Сняжуркі выглядаюць нашмат больш эфектна!

Асабліва на сонцы, калі іх белыя часткі крыльцаў ярка свецяцца.

Рагатыя жаўрукі, канешне, таксама прыгожыя. Але не такія яркія, як сняжуркі. Жаўрукоў лепш разглядваць зблізку - або ў трубу.

Дарэчы, снежная пара - самы час глядзець і адных, і другіх.  На ўзбочынах асфальтавых дарог з невельмі ажыўленым рухам, дзе яны харчуюцца і заглынаюць гастраліты.