? Малы лебедзь (Cygnus columbianus)

Аўтары Назірання

Юры Квач (фота), Дзьмітры Вінчэўскі, Юры Лукашэнка, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

Узаранае поле па кукурузе каля в.Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

Як мін 1 птушка ізноў адрозніваецца ад "нармальных " клікуноў.

Вашы меркаванні?

Каментары

Меркаванні цікавыя, але нічога апроч галасоЎ "за" клікуна ў іх няма.

Хацелася б таксама спасылак на крыніцу інфармацыі пра назіранні і беларускай транскрыпцыі геаграфічных назваў і прозьвішчаў. А ў цяперашнім выглядзе гэта проста выкарыстанне сайта для павелічэння папулярнасці напэўна важнага, але іншага рэсурсу. 

Вы, Harrier, арыентаваліся на чорны колер на дзюбе? Хоць вугал чорнага на жоўтым даволі тупы, але задні край ноздры не захватвае, галава даволі пакатая, "негусіная". Я таксама лічу, што гэта клікун. Магу яшчэ з тымі самымі вугламі пагуляцца, як у маім назіранні, калі хочаце.

Гэта была не мая ідэя - Юры захацеў дадаць у свой спіс новы від). Я прапаноўваў змясціць здымкі на форуме. Але можна і тут абмеркаваць хто гэта можа быць і чаму.

Дарэчы, я таксама за своесаблівага клікуна - калі хто не зразумеў - так і напісана ў назіранні.