?Амерыканская свіцьва (Anas americana)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Таццяна Смыкоўская

Дата назірання
Месца Назірання

балота Грайна, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

1 самец разам з пр. 25 свіцьвамі і іншымі качкамі.

Першая рэгістрацыя для Беларусі!

Лайфер для нас абодвух.

Качку я адразу заўважыў, праглядаючы іншых птушак у трубу з машыны. Яна вылучалася больш блеклай афарбоўкай і крэмава-белай палоскай на галаве. Аднак патрэбную для амерыканскай свіцьвы зялёную палоску праз вока атрымлівалася ўбачыць толькі зрэдку, калі качка паварочвалася патрэбным чынам і сонца падала на гэты бок. А так верхняя палова галавы выглядала больш цёмнай, а не зялёнай.

Каментары

Дзякуй! Паехалі на казарак, але сярод прыкладна 2000 гусей не атрымалася выглядзець ніводнай. Але хоць амерыканская качка не падвяла - бо спачатку былі сумневы ў правільным вызначэнні з-за адлегласці і не зусім адпаведнай малюнку ў вызначальніку афарбоўкі.

Дзякуй за добрыя словы і віншаванні! Без оптыкі, канешне, нікуды. Ўсе вадаплаўныя і большасць кулікоў баяцца чалавека побач. Прычына зразумелая - некаму абавязкова трэба пастраляць птушак. Нават вясной.

Harrier - 28.03.2015 - 14:11

In reply to by Ананім (госць)

Дзякуй, цікавыя пытанні.

Нідзе ў Еўропе від не размнажаецца (я незнайшоў такіх звестак у Сеціве). 

Вось вельмі цікавы артыкул пра колькасць адзначаных у Еўропе птушак і іх магчымае паходжанне:

http://www.dawlishwarren.co.uk/BODW/pdfs/AmericanWigeon.pdf

Даказаны самастойныя пералёты акальцованых птушак з Пн Амерыкі ў Еўропу як мін некалькі разоў. Птушкі, якія рэгіструюцца ўвесну - а іх большасць - прынята лічыць самастойнымі мігрантамі з Амерыкі. Тых, якія адзначаюцца ў іншыя сезоны - хутчэй збеглымі з заапаркаў.

Большасць рэгістрацый для Еўропы зроблены ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (462 да 2001), потым у Ісландыі Скандынавіі, што пацверджвала б самастойныя залёты.

У палякаў знайшоў пакуль што 6 рэгістрацый для 2013 і 3 для 2014 году, усе адзінкавыя самцы (www.birdwatching.pl/):

  Data Gatunek Liczba Płeć Województwo Miasto Obserwator  
2.04.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Wizna Michał Polakowski szczegóły »
1.04.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Grądy Woniecko Tomasz Kułakowski szczegóły »
31.03.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Grądy Woniecko Oliwier Myka, Jarek Stepaniuk, Sławek Niedźwiecki i inni szczegóły »
30.03.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Wizna W. i B. Muchowscy szczegóły »
28.03.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Wizna Danuta Dydo, Michał Polakowski szczegóły »
22.03.2014 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) kujawsko-pomorskie   Teresa i Mariusz Blank szczegóły »
22.04.2013 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) podlaskie Łapy Grzegorz Grygoruk szczegóły »
14.04.2013 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) kujawsko-pomorskie Sitno/Zawada A. Dylik, M. Radziszewski, W. Bagiński, T. i M. Blank szczegóły »
13.04.2013 świstun amerykański 
Anas americana
1 os. samiec(ce) kujawsko-pomorskie Sitno Teresa i Mariusz Blank szczegóły »
 

Харрыер, другая амерыканская свіцьва? паглядзеў фотку ў Галерэі, падобна, што побач з самцом самка таксама амер. свіцьвы. Яны вельмі падобныя з беларускай, але галава цямнейшая і бок более рыжы. Трэба вывучыць пытанне. Спытаць больш дасведчаных калег. 

Дзякуй, я таксама звярнуў увагу што ёсць розныя самкі і думаў паглядзець-параўнаць іх. Але здымкаў параўнальна шмат, таму найперш - навіна, а потым будзем разбірацца з самкамі :) = девушкі патом.

AV - 29.03.2015 - 20:55

In reply to by AV

добры здымак, бо побач з самкай амерыканкі -еўрапейка. Параўнанне тут http://www.azfo.org/gallery/EUWI_article_%20BirdingVol37No2.pdf   Параўнайце птушак: у амерыканкі больш рыжы бок, цёмная вобласць вакол вока, кантраст шыі з грудзьмі і яшчэ пішуць, што ў амерыканак канец крыла звычайна не даходзіць да канца хваста: крыло карацейшае, а хвост дліннейшы.