Прашу дапамагчы ў вызначэнні чаек, якія зняты на ўзбярэжжы Рыжскага заліву ў жніўні 2015 года. На жаль, на форум "Што за птушка?" змясціць не змог (гэта толькі ў мяне такая праблема?), таму выкарыстоўваю "Назірання".
На фота 4 і 3, магчыма, адна птушка: з цёмным верхам, цёмнавокая, з ружовымі лапамі. Марская? Але белых плям на ПМ амаль няма. І дзюба не вельмі моцная. Марскіх я бачыў толькі на малюнках:)
На фота 1 і 2 розныя птушкі. Гэта маладыя клыгуны з рознай інтэнсіўнасцю афарбоўкі? Плюс, магчыма, рознае асвятленне?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 16.09.2015 - 12:49
№4 выглядае на марскую, 1 і 2
№4 выглядае на марскую, 1 і 2 - малады клыгун.
Harrier - 16.09.2015 - 14:16
In reply to №4 выглядае на марскую, 1 і 2 by Harrier
Падрабязная інструкцыя як
Падрабязная інструкцыя як размясціць здымак у любым месцы тэксту тут: http://birdwatch.by/news/8750
Калі і цяпер нешта не змяшчаецца, калі ласка напішыце мне падрабязна ў чым і дзе праблемы.
Alexander Erdmann - 16.09.2015 - 14:54
In reply to Падрабязная інструкцыя як by Harrier
Дзьмітры, дзякуй за
Дзьмітры, дзякуй за вызначэнне і за параду па размяшчэнню здымкаў. Зараз паспрабую:- ОК!