Рагаты жаўрук (Eremophila alpestris)

Аўтары Назірання

Дз.Вінчэўскі (фота), Ю.Лукашэнка, М.Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

узбочына дарогі і паля паміж вв.Агароднікі і Віцькі, Гродзенскі раён і вобласць

11 птушак.

Шостая рэгістрацыя для 2016 году.

Цікава, што (як мінімум) адна з птушак мела белы твар, а не жоўты - добра разгледзеў яе ў трубу.

На жаль, птушкі пераляцелі на значную адлегласць перш, чым мы паспелі зрабіць здымак гэтай птушкі.

Паводле вызначальніка Svensson et al. - гэта рагаты жаўрук з Азіі?

 

Каментары

Ну гэтаму яшчэ далей ляцець, да таго ж яны, здаецца, непералётныя.

Я іх шмат бачыў у Марока - даволі звычайная птушка мясцовых пустынь.

На жаль, бачыў яго колькі секундаў і добра разгледзеў толькі белы твар. На колер крыючых крыла і складзеных махавых неяк не звярнуў увагу. 

Фотак няма... Таму, напэўна,  найбольш імавернае будзе самае блізкае:

E.a.penicillata, from E Turkey and Caucasus E to N & W Iran

Фоты некаторых падвідаў можна паглядзець тут: 

http://birdingfrontiers.com/2014/02/06/horned-lark-not-one-but-six-species