У нашай краіне працягваецца праца над Атласам гняздуючых птушак Беларусі і Еўропы. Коэны з нас можа дапамагчы сабраць больш інфармацыі, каб зрабіць прадстаўленыя ў Атласе дадзеныя больш дакладнымі, і, значыць, больш карыснымі для аховы птушак цяпер і ў будучыні.
Пакуль плануецца праца на палявы сезон 2016 году, можна азірнуцца і даведацца, што ўжо зроблена. На падрыхтаванай 10 лютага мапе бачна квадраты, па якім у той ці іншай ступені сабрана інфармацыя на сеняшні дзень. Мапа большага памеру далучана пад артыкулам.
Чырвоным колерам пазначаны квадраты, для якіх зроблена поўная справаздача з гнездавымі статусамі і колькаснымі ацэнкамі для максімальнай колькасці відаў;
Жоўтым – з ацэнкамі для асобнай часткі квадрату альбо па асобным відам
Аранжавым – толькі спіс відаў з гнездавым статусам
Зяленым – абяцаная інфармацыя, якая яшчэ не паступіла каардынатару праекту.
Нагадваем, што праца над агульнаеўрапейскім Атласам ідзе да 2017 года. Гэты амбітны праект пачаты па ініцыятыве Еўрапейскай рады па падліках птушак (EBCC).
У праекце ўдзельнічаюць больш 50 еўрапейскіх краін, у тым ліку і Беларусь.
Паралельна АПБ сумесна с НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі збірае інфармацыю для першага нацыянальнага Атласу гняздуючых птушак Беларусі.
Па любых пытаннях,звязаных з атласнымі работамі, калі ласка, звяртайцеся на Настассі Кузьмянковай:
маб. тэл. +375 292 674781, эл.пошта kuzydomovoy@gmail.com
Настасся Кузьмянкова, каардынатар праекта
Дадатак | Памер |
---|---|
Atlas Kvadraty 02-2016.png2.51 МБ | 2.51 МБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
svyat08 - 10.02.2016 - 23:31
Такімі тэмпамі не
Такімі тэмпамі не паспеем.
Што рабіць з квадратамі, ў якіх ну няма назіральнікаў. Паедуць супрацоўнікі вышэйназваных арганізацый? Зноў жа не хопіць ні часу, ні людзей... Ці затраціць па некалькі дзен на квадрат? Дадзеныя будуць даволі сырыя...
Якія варыянты? Якія перспектывы праекту на Беларусі?
Harrier - 10.02.2016 - 23:40
In reply to Такімі тэмпамі не by svyat08
Прабачце, спачатку далучыў
Прабачце, спачатку далучыў старыя мапы. Цяпер новыя, якія выглядаюць больш аптымістычна :)
Сёння размаўляў з Настассяй, ёсць вельмі добрыя навіны наконт падтрымкі даследчыкаў квадратаў і нават навучання ў поле.
Звяртайцеся да яе на пададзеныя кантакты і даведаецеся пра іх з першых рук.
svyat08 - 10.02.2016 - 23:48
In reply to Прабачце, спачатку далучыў by Harrier
Толькі што звярнуўся))) З ёй
Толькі што звярнуўся)))
З ёй мы супрацоўнічаем і марым "забораць" квадраты вакол маіх мясцін.
AV - 12.02.2016 - 18:38
15-17 красавіка 2016 года АПБ
15-17 красавіка 2016 года АПБ разам з Еўрапейскай радай па падлікам птушак (EBCC) арганізуе ў Беларусі трэнінг па Атласу гняздуючых птушак Еўропы. Месца правядзення пакуль што не вызначана. Трэнінг прысвячаецца метадам збору і інтэрпрэтацыі дадзеных для Атласу гняздуючых птушак. Удзельнікі павінны мець добры вопыт назіранняў за птушкамі. Праезд, харчаванне і пражыванне будуць аплочаны арганізатарамі.
Такім чынам, калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве, паведамляйце на электронную пошту kuzmenkova.anastasia@gmail.com каб мы не прапусцілі Вас пад час наступнай рассылкі.
Тут Вы можаце даведацца аб падобных мерапрыемствах у Сербіі і Турцыі .
svyat08 - 12.02.2016 - 19:20
In reply to 15-17 красавіка 2016 года АПБ by AV
Настойліва прапаноўваю рыбгас
Настойліва прапаноўваю рыбгас "Трэмля". Чамусці забытае бердэрамі месца))) Там і біятопы, і віды! І квадраты тыя пустыя!
Дамаўляйцеся!!!
Harrier - 12.02.2016 - 21:04
In reply to Настойліва прапаноўваю рыбгас by svyat08
Дык а што прапаноўваць? Трэба
Дык а што прапаноўваць? Трэба браць квадрат(ы) на сябе і рабіць!
svyat08 - 12.02.2016 - 21:57
Ліст са спісам квадратаў
Ліст са спісам квадратаў каардынатару ўжо адпраўлены.
А прапанова - гэта накшталт палявых вучэнняў :)
vogelfrei - 12.02.2016 - 22:17
In reply to Настойліва прапаноўваю рыбгас by svyat08
логичнее было бы взять пустой
логичнее было бы взять пустой квадрат, расположенный ближе к центру, чтобы всем было удобно добираться. слуцкий выглядит неплохо.