вадасховішча ў в.Луцкаўляны, Гродзенскі раён і вобласць
1 subad. птушка.
Першая рэгістрацыя для 2018 году, шостая для Беларусі і першая пасля 2013!
Лайфер для ўсіх нас.
Як гэта было:
На гэтым вадасховішчы на востраве вялікая калонія чаек-рыбачак і, звычайна, у гнездавы час там нічога цікавага апроч яе няма.
Аднак чамусьці вырашылі заехаць і глянуць. Усе чайкі выляцелі, востраў быў пусты. Ды і чаек- ні маладых, карычневых, ні дарослых, бачна не было.
Тут адна карычневатая чайка знайшлася недалёка ад нас, а другая, таксама карычневая - правее вострава.
Глядзеў я на яе здалёк, на павелічэнні х20 і таму здзівіўся толькі, што на маладую чайку актыўна пікіруюць амаль да самай вады па чарзе дзве рачныя крычкі. Нешта не так з гэтай маладой чайкай падумаў я і паставіў трубу на х60. І тут адразу кінулася ў вочы амаль белая шыя і галава, параўнальна невялікая дзюба - дык гэта ж не чайка! Паморнік!
Прайшло некалькі секунд і паморнік, не вытрымаўшы атак, узляцеў.
- Здымайце, Мікалай Іванавіч - ускрыкнуў я, але і сам разумеў, што для здымкаў вельмі далёка. Паморнік жа заляцеў за чаячы востраў і знік там.
Мы пад'ехалі збоку вострава, прабіліся да берага праз высокую крапіву і я знайшоў яго ў трубу. Было добра бачна, што насамрэч белая не ўся галава, а толькі шыя і патыліца + ззаду і збоку калі птушка паварачвалася, былі бачныя белыя вялікія пястрыны.
Мы ўжо паспелі паглядзець вызначальнік і спыніліся на двух відах: караткахвосты або даўгахвосты. Для абодвух былі свае адпаведныя рысы.
Паморнік дрэйфаваў ад нас, але да яго набліжалася вялікая коўра, якая выглядала аднаго з ім памеру. Калі яна наблізілася занадта, птушка ўзляцела і мы пачалі здымаць яе ў палёце, бо там павінны былі скрывацца на крылах тыя светлыя палоскі, па якіх мы спадзяваліся вызначыць птушку да віду.
Паморнік адляцеў яшчэ далей ад нас і сеў бліжэй да супрацьлеглага берага з высокім трыснягом.
Мы выраўшылі аб'ехаць вадасховішча і паспрабаваць падкрасціся бліжэй там, але нічога з гэтага не атрымалася.
Мы вярнуліся ў першы пункт, паморнік плаваў у старым - бачны ў трубу, але для новых здымкаў не варты ўвагі. На гэтым мы і спынілі яго пераследаваць і паехалі глядзець здымкі на кампутары.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 04.07.2018 - 01:07
Вызначаць паморнікаў нават…
Вызначаць паморнікаў нават на фотках (вельмі) цяжка.
Але вось добры міні-вызначальнік для птушак у палёце з http://www.birdersmarket.com/acatalog/info_4_12124.html
які знайшоў АВ:
Harrier - 04.07.2018 - 13:18
In reply to Вызначаць паморнікаў нават… by Harrier
Дадаў больш здымкаў…
Дадаў больш здымкаў паморніка ў палёце і цяпер (добра) бачна цёмная палоска на грудзі пад светлай шыяй.
krass (госць) - 04.07.2018 - 13:44
Поморник в минске
W:\GOR\IMG_0693a.jpg
Harrier - 04.07.2018 - 15:18
In reply to Поморник в минске by krass (госць)
Віншую! З таго, што я ўжо…
Віншую! З таго, што я ўжо бачыў, так і ёсць!