Напэўна, сучасныя людзі - адзіны від жывёл, які мае магчымасць харчавацца жывёльнай ежай, але некаторыя з нас "свядома" адмаўляюцца ад яе на карысць расліннай.
Зусім не так з нашымі старэйшымі братамі - дзікімі жывёламі. У якіх часам бывае ўсё наадварот. Адну гісторыю, сведкам якой я стаў, я і хачу расказаць. Але варта пачаць яе з ранейшых падзей - каб было лепш зразумела што і адкуль узялося.
У першай палове лета на вадасховішчы у в.Карозічы ў Гродзенскім раёне адбылася біялагічная катастрофа - загінулі сотні тысяч бяззубак. Прычым многія з іх- вялізныя = вельмі старыя. Мяркуючы па гадавых кольцах, яны пражылі па 20-30 гадоў:
Усе берагі на плыткаводдзі былі ў ракавінах гэтых малюскаў-фільтратараў, большасць з іх былі ўжо пустыя, але некаторыя - з мёртвымі жывёламі ўнутры ракавін. Мы з сябрамі, якія таксама бачылі гэта, здзіўляліся- чаму іх не ядуць мясцовыя чайкі, напрыклад?
Справа ў тым, што дабрацца да вялізарных мышц бяззубак пакуль яны жывыя, цяжка - усё цела схаванае паміж палавінак моцнай ракавіны і жывёлы маюць спецыяльныя мускулы-замыкацелі, якія закрываюць доступ да іх. Але мёртвыя бяззубкі- лёгкая здабыча для любога, хто ведае пра іх змесціва.
Раз-пораз мы прыязджалі на вадасховішча,зноў і зноў дзівіліся колькасці і памерам загінулых малюскаў, ажно на прыканцы верасня я забачыў незвычайную карціну. На адну са шматлікіх там лысак, даволі настойліва нападала з паветра шызая чайка. "Нешта тут не тое" - падумаў я, бо лыскі - амаль чыстыя вегетарыянкі, харчуюцца амаль выключна воднай расліннасцю, за якой могуць ныряць даволі глыбока. А чайкам расліны і дарам непатрэбныя, таму што яна хоча ад вегетарыянкі? І тут чайка нешта белае выхапіла ў лыскі і адляцела.
Хутчэй за ўсё гэта былі мышцы бяззубкі, якія лыска недзе побач падабрала, а чайка вырашыла адабраць. Усё адбылося параўнальна хутка, і яне здолеў нічога сфатаграфаваць і на 100% разгледзець.
Але аказалася, што метрах у 100 ад першай "платаяднай" лыскі, плавае другая, прычым з вялікім кавалкам бяззубкі ў дзюбе!
Было бачна, што ні дзюба лыскі, ні яе вегетарыянскія манеры, не даюць ёй магчымасці хутка з'есці знойдзенае:
Яна трэсла здабычу, апускала яе ў ваду, потым падхоплівала і зноў старалася адарваць такі кавалак, які б змагла б праглынуць.
Час ад часу гэта ў яе атрымлівалася, але нечаста.
Птушка працягвала "змагацца" з непрывычнай, але яўна каларыйнай ежай і ніхто ёй у гэтым не перашкаджаў:
Але раптам я заўважыў, як дзве іншыя лыскі прамым курсам з розных бакоў даволі хутка плывуць "дапамагчы" ёй з мясам бяззубкі!
Хутка гэта зразумела і сама былая вегетарыянка і пачала адплываць ад дапамошніц, не кідаючы здабычу і працягваючы спробы адарваць ад яе кавалкі:
І калі "чужыя" лыскі амаль дагналі першую з малюскам, яна нарэшце здолела праглынуць пазасталы вялікі кавалак.
Вось так незвычайна і скончылася гэтая гісторыя. Птушкі і сапраўды дапамаглі справіцца з бяззубкай нашмат хутчэй, чым лыска-здабыччыца магла б гэта зрабіць па сваяму жаданню.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Indigirka - 17.10.2018 - 22:28
А я вот не знала, что лысухи…
А я вот не знала, что лысухи должны быть исключительно вегетарианками. Поэтому, когда видела их за поеданием, как мне показалось, прудовиков или аналогичных моллюсков в конце августа, не удивилась. Вот ссылки на видео: https://youtu.be/sFzNoL2TOJ8
и https://youtu.be/pa8g2yFLlJg
и фото:
Harrier - 17.10.2018 - 22:56
In reply to А я вот не знала, что лысухи… by Indigirka
Дзякуй, цікавае назіранне. …
Дзякуй, цікавае назіранне.
Магчыма перад міграцыяй падмацоўваюцца малюскамі?
pva - 20.10.2018 - 12:37
In reply to Дзякуй, цікавае назіранне. … by Harrier
Лысухи употребляют в пищу и…
Лысухи употребляют в пищу и животную пищу – не более 10%. Охотятся за моллюсками, рыбой, яйцами других водных птиц. Известно, что иногда отнимают пищу у уток и лебедей. Но, наблюдение интересно тем (видео подтверждает), что птицы догадались: большая ракушка мертва,приоткрылась, и теперь можно свободно и легко полакомиться вкусной и питательной мякотью...
aistok - 20.10.2018 - 19:54
In reply to Лысухи употребляют в пищу и… by pva
Совершенно не удивительно,…
Совершенно не удивительно, лысухи постоянно поедают животную пищу, а если она доступная, то тем более. Не совсем понятно какой дилетант это выставил, почти как сенсацию? Что дилетант, очевидно даже по тексту: "... дзікіх жывёл і птушак...". Когда это птушкі перестали быть жывёламі?!
Harrier - 20.10.2018 - 20:45
In reply to Совершенно не удивительно,… by aistok
Дзякуй - паправіў.
Дзякуй - паправіў.
Falcon - 29.11.2018 - 19:51
На Заслаўскім вадасховішчы…
На Заслаўскім вадасховішчы назіраў аднойчы, як крыжанкі дрэйсенай ласаваліся. Во адкрыццё для мяне было =)