Як лыскі перасталі быць вегетарыянкамі

Напэўна, сучасныя людзі - адзіны від жывёл, які мае магчымасць харчавацца жывёльнай ежай, але некаторыя з нас  "свядома" адмаўляюцца ад яе на карысць расліннай.

Зусім не так з нашымі старэйшымі братамі - дзікімі жывёламі. У якіх часам бывае ўсё наадварот. Адну гісторыю, сведкам якой я стаў, я і хачу расказаць. Але варта пачаць яе з ранейшых падзей - каб было лепш зразумела што і адкуль узялося.

бяззубкі

У першай палове лета на вадасховішчы у в.Карозічы ў Гродзенскім раёне адбылася біялагічная катастрофа - загінулі сотні тысяч бяззубак. Прычым многія з іх- вялізныя = вельмі старыя. Мяркуючы па гадавых кольцах, яны пражылі па 20-30 гадоў:

бяззубка

Усе берагі на плыткаводдзі былі ў ракавінах гэтых малюскаў-фільтратараў, большасць з іх былі ўжо пустыя, але некаторыя - з мёртвымі жывёламі ўнутры ракавін. Мы з сябрамі, якія таксама бачылі гэта, здзіўляліся- чаму іх не ядуць мясцовыя чайкі, напрыклад?

бяззубкі

Справа ў тым, што дабрацца да вялізарных мышц бяззубак пакуль яны жывыя, цяжка - усё цела схаванае паміж палавінак моцнай ракавіны і жывёлы маюць спецыяльныя мускулы-замыкацелі, якія закрываюць доступ да іх. Але мёртвыя бяззубкі- лёгкая здабыча для любога, хто ведае пра іх змесціва.

Раз-пораз мы прыязджалі на вадасховішча,зноў і зноў  дзівіліся колькасці і памерам загінулых малюскаў, ажно на прыканцы верасня я забачыў незвычайную карціну. На адну са шматлікіх там лысак, даволі настойліва нападала з паветра шызая чайка. "Нешта тут не тое" - падумаў я, бо лыскі - амаль чыстыя вегетарыянкі, харчуюцца амаль выключна воднай расліннасцю, за якой могуць ныряць даволі глыбока. А чайкам расліны і дарам непатрэбныя, таму што яна хоча ад вегетарыянкі? І тут чайка нешта белае выхапіла ў лыскі і адляцела. 

Хутчэй за ўсё гэта былі мышцы бяззубкі, якія лыска недзе побач падабрала, а чайка вырашыла адабраць. Усё адбылося параўнальна хутка, і яне здолеў нічога сфатаграфаваць і на 100% разгледзець.

Але аказалася, што метрах у 100 ад першай "платаяднай" лыскі, плавае другая, прычым з вялікім кавалкам бяззубкі ў дзюбе!

птушка

Было бачна, што ні дзюба лыскі, ні яе вегетарыянскія манеры, не даюць ёй магчымасці хутка з'есці знойдзенае:

 

https://youtu.be/KKkKjAQXKKY

Яна трэсла здабычу, апускала яе ў ваду, потым падхоплівала і зноў старалася адарваць такі кавалак, які б змагла б праглынуць.

птушка

Час ад часу гэта ў яе атрымлівалася, але нечаста.

Птушка працягвала "змагацца" з непрывычнай, але яўна каларыйнай ежай і ніхто ёй у гэтым не перашкаджаў:

 

https://youtu.be/Jva9-98To2w

Але раптам я заўважыў, як дзве іншыя лыскі прамым курсам з розных бакоў даволі хутка плывуць "дапамагчы" ёй з мясам бяззубкі!

Хутка гэта зразумела і сама былая вегетарыянка і пачала адплываць ад дапамошніц, не кідаючы здабычу і працягваючы спробы адарваць ад яе кавалкі:

 

https://youtu.be/hEA0R90Ge74

І калі "чужыя" лыскі амаль дагналі першую з малюскам, яна нарэшце здолела праглынуць пазасталы вялікі кавалак.

Вось так незвычайна і скончылася гэтая гісторыя. Птушкі і сапраўды дапамаглі справіцца з бяззубкай нашмат хутчэй, чым лыска-здабыччыца магла б гэта зрабіць па сваяму жаданню.

Каментары

А я вот не знала, что лысухи должны быть исключительно вегетарианками. Поэтому, когда видела их за поеданием, как мне показалось, прудовиков или аналогичных моллюсков в конце августа, не удивилась. Вот ссылки на видео: https://youtu.be/sFzNoL2TOJ8 

 

и https://youtu.be/pa8g2yFLlJg 

 

и фото:

Лысуха

Лысухи употребляют в пищу и животную пищу – не более 10%. Охотятся за моллюсками, рыбой, яйцами других водных птиц. Известно, что иногда отнимают пищу у уток и лебедей. Но, наблюдение интересно тем (видео подтверждает), что птицы догадались: большая ракушка мертва,приоткрылась, и теперь можно свободно и легко полакомиться вкусной и питательной мякотью... 

Совершенно не удивительно, лысухи постоянно поедают животную пищу, а если она доступная, то тем более. Не совсем понятно какой дилетант это выставил, почти как сенсацию?  Что дилетант, очевидно даже по тексту: "... дзікіх жывёл і птушак...". Когда это птушкі перестали быть жывёламі?!