Палявы летнік "Начныя жыхары лясоў"

    У надыходзячы уікэнд (з 27 па 29 сакавіка) адбудзецца чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”. Гэта ўжо 5 палявы летнік які праводзіцца ў ваколіцах Белавежскай Пушчы з мэтай вывучэння начных драпежных птушак. Летнік адбудзецца ў маляўнічай весцы Юзэфін Пружанскага раена, што на мяжы Берасцейскай і Гарадзенскай вобласці. Пад час летніка сябры “АПБ” з Берасцейскай вобласці маюць магчымасць азнаеміцца з методыкай палявых даследванняў начных драпежных птушак, асновамі біятэхніі, а таксама прыняць удзел у экскурсыях па начным лесе, разам праверыць раней размешчаныя штучныя скрыні для соў.

 

    Летнік – гэта таксама нагода сустрэць старых і знайсці новых сяброў, адпачыць на прыродзе ля вогнішча і разам паспяваць песні пад гітару.
Удзельнікі летніка будуць размешчаныя ў драўляных вясковых доміках з цаглянай печчу.

    Арганізатарам летніка з'яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ»
Каардынатар Дзямешка Марына:
mail: dmv87@mail.ru тэлефон: +375297929924. 


 

Comments