У надыходзячы уікэнд (з 27 па 29 сакавіка) адбудзецца чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”. Гэта ўжо 5 палявы летнік які праводзіцца ў ваколіцах Белавежскай Пушчы з мэтай вывучэння начных драпежных птушак. Летнік адбудзецца ў маляўнічай весцы Юзэфін Пружанскага раена, што на мяжы Берасцейскай і Гарадзенскай вобласці. Пад час летніка сябры “АПБ” з Берасцейскай вобласці маюць магчымасць азнаеміцца з методыкай палявых даследванняў начных драпежных птушак, асновамі біятэхніі, а таксама прыняць удзел у экскурсыях па начным лесе, разам праверыць раней размешчаныя штучныя скрыні для соў.
Летнік – гэта таксама нагода сустрэць старых і знайсці новых сяброў, адпачыць на прыродзе ля вогнішча і разам паспяваць песні пад гітару.
Удзельнікі летніка будуць размешчаныя ў драўляных вясковых доміках з цаглянай печчу.
Арганізатарам летніка з'яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ»
Каардынатар Дзямешка Марына:
mail: dmv87@mail.ru тэлефон: +375297929924.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 26.03.2009 - 17:10
То быў цудоўны летнік....
То быў цудоўны летнік....
Harrier - 26.03.2009 - 22:03
2Pandion Чакаем творчую
2Pandion Чакаем творчую справаздачу - не прападай на доўга.
biot - 26.03.2009 - 23:02
In reply to 2Pandion Чакаем творчую by Harrier
Але ж і фота выбралі!))) Хто
Але ж і фота выбралі!))) Хто гэтыя сумныя людзі? Яны штосьці пьюць? А дзе совы?
Harrier - 26.03.2009 - 23:26
In reply to Але ж і фота выбралі!))) Хто by biot
2biot Я ведаю ўсіх гэтых
2biot Я ведаю ўсіх гэтых людзей!
Ну і што, што сядзяць за рюмкай чаю - пасьля яе совы лепш чуюцца :)