Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Та, сёння ўжо ніхто там не начуе.

Яшчэ будуць час ад часу залятаць, але яна ім ужо непатрэбная.  Так, добры ўспамін пра дзяцінства)

Как-то грустно видеть пустую нишу, и так радостно, когда подросшие птенцы заглядывают на ночлег или днём, перышки почистить. Как хорошо, что есть ещё одна семья)

З першага гнязда выялцелі, але вяртаюцца каб пасядзець у цяньку ці з'есці грызуна - там спакойней.

Усё ж свая, знаёмая да дэталяў і рожная ніша)

Адзін са слёткаў спрабаваў адабраць здабычу ад сіблінга, но не атрымалася і калі першы з'еў усё, што хацеў, то цяпер сядзяць побач.

Нешта мне падаецца, што паміж 08:23:12 - 08:23:15 адно з птушанятаў у першым гняздзе выслізнула з "дальняга" акна, бо больш, чым утрох, я іх ня бачу.

 

У 16:43 нехта лятае побач, хто - незразумела, але ажыятаж выклікае

Зноў у гэтым куце нешта ня так!

...На скрыншоце бачна дрэнна (на відэа лепей), але гэта не насякомае, і не павук. Гэта нехта дужа спрытны туды ўзляцеў (то хвост, то крыло ў камеру трапляюць).

upd: 12:27 - 12:29. Некалькі няўдалых спроб "залезці на сценку" і, урэшце, паспяховы скок кудысці на камеру.

Цікава, что на першым гнязьдзе птушаняты, калі былі маленькія, сядзелі ўсе разам, а на другім - птушаняты сядзяць па два і тры адпаведна. Мабыць гэта, таму што на вуліцы значна пацяплела?

 

Птушаняты

 

Так, хапае абагрэву ад 1-2 сіблінгаў.

Старэйшым сёння па 10 дзён, і ў гэтым узросце пачынае працаваць унутраная тэрмарэгуляцыя, для якой патрэбная найперш ежа і густы пух ці пер'е.

Ежа ёсць, а пух змяніўся на густы і шэры. Так што можна - калі цёплая пагода, канешне - ляжаць і выцягнуцца і паасобку.

птушкі

птушкі

Птушаняты на першым гняздзе амаль без пуху, хутка месяц як яны вылупіліся.

А гэта значыць, што на гэтым тыдні - калі нічога не здарыцца - выляцяць з гнязда.

птушкі

 

Кусь!

(нешта мне сёння падаецца, што на другім гняздзе сёння толькі чацьвёра. Пабачым, канечне...)

Самка адляцела і здабыла сабе хрушча (сама жа й з'ела):

А на першым гняздзе ўсе нейкія спакойныя, сытыя нейкія, за палёвак адно з адным практычна не ваююць.

Дзякуй- цікавае назіранне, Светлана!

Раз тое самае адбываецца двойчы ў паасобныя гады, хутчэй за ўсё гэта сапраўды нейкая анамалія афарбоўкі, счэпленая з полам і як мінімум адзін з бацькоў- калі не абодва - тыя самыя, што і ў мінулы раз.