Невядома чаму, кольчатыя туркаўкі (Streptopelia decaocto), якія на працягу другой паловы мінулага стагоддзя паспяхова каланізавалі ўсю Беларусь і "пайшлі" далей на ўсход і поўнач, у гэтым стагоддзі яўна зменшылі сваю колькасць і на захадзе Гарадзеншчыны сустракаюцца зараз толькі ў былых мястэчках, а па-сучаснаму - у аграгарадках.
Вельмі магчыма, што спрыяе гэтаму былы савецкі звычай садзіць у якасці прадстаўнічых дрэваў перад сельсаветамі-клубамі-дамамі культуры елкі. А елкі ў адпаведным узросце дабць не толькі выдатную ахову для гнёздаў туркавак, але і добра хаваюць птушак ад шулякоў ды іншых драпежнікаў зімой. Менавіта на старых ялінах я бачыў найбольшыя для сябе скапленні кольчатых туркавак у Беларусі, якія часам налічвалі за 30 птушак.
Калі ж мы ў мінулую нядзелю праязжалі аграгарадок Канюхі і вырашылі паглядзець за токавымі паводзінамі двух пар туркавак перад клубам ды сельсаветам на параўнальна старых ялінах, там ва ўсю віравала жыццё і іншых птушак: двух відаў вераб'ёў, спявалі самцы зелянушак і чорнагаловых шчыгелаў...
Так што не ўсё толькі кепскае было звязана з савецкай уладай, часам тады атрымліваліся і карысныя для прыроды рэчы)
18-04-2021, Бераставіччына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 24.04.2021 - 17:53
Красивые снимки горлиц…
Красивые снимки горлиц получились - как невесты!
Harrier - 24.04.2021 - 21:24
In reply to Красивые снимки горлиц… by arktous
Дзякуй! У тым месцы варта…
Дзякуй! У тым месцы варта было б хаця б паўгадзіны паздымаць - розных птушак там было больш, чым дастаткова.
А гэта цэнтр вёскі, каля самай дарогі, дзе ходзяць-ездзяць шмат людзей.