Дакументацыйныя здымкі і відэа
Сёлета вішня ўрадзіла, але, на дзіва, пасля выдатнага пачатку і дапамогі ў 'барацьбе з ураджаем', птушкі неяк вельмі млява елі ягады, а потым і зусім закінулі гэтую справу. Чаму так адбывалася - не ведаю, але шмат вішняў на многіх дрэвах вісіць яшчэ і зараз.
Для птушак памерам з драздоў і большых за іх, праглынуць вішню разам з костачкай - не праблема. Але нават і дразды стараюцца пазбавіцца ад косткі і аднесці птушанятам толькі мякаць, што ўжо казаць пра меншых птушак. Дастаць з ягады костачку без рук - цяжкая справа, таму, магчыма, дамовыя вераб'і (Passer domesticus) інакш вырашаюць гэтую праблему. Як - глядзіце самі:
Цікава, што гэта маё другое падобнае назіранне такога ж метаду 'выпівання' ягады вераб'ём . А з-за таго, што ў гэты раз гэта рабіла маладая птушка, магчыма, што яна хутка навучылася гэтаму ад дарослых - значыць, такі падход да ласавання вішнямі не такі ўжо і рэдкі?
Гродна, 22-07-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.08.2021 - 10:06
Вы добры назіральнік. У…
Вы добры назіральнік. У гэтым годзе, сапраўды, шпакі і дразды менш "атакавалі" вішню, але пераключыліся на клубнiцы. У мяне пад балконам на вішні, на самым версе, яшчэ шмат пладоў - гэта застанецца на зіму птушкам. Фотасерыя цікавая.
Lighty - 12.08.2021 - 11:01
А на Гомельшчыне вішні…
А на Гомельшчыне вішні пагарэлі, і ўвогуле па ягадах страшэнны недарод. А дразды ў людзей на дурніцы квапяцца.
arktous - 12.08.2021 - 20:48
Знание для воробьев не…
Знание для воробьев не передается по генетическому наследству - надо пробовать. В одну зиму у меня воробьи полностью объели цветочные почки на жимолости съедобной, оставив без урожая. Я думал, что они прячутся в кустах от перепелятника, а им, видите ли, салата не хватило к дробленой кукурузе, которой я их подкармливал.
Harrier - 12.08.2021 - 22:17
In reply to Знание для воробьев не… by arktous
Ну адно другому не…
Ну адно другому не перешкаджае - і ад шуляка схаваліся добра, і ежа паўсюль навокал была)