Я і прыкладна на тыдзень раней бачыў, як чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) ужо елі насенне дзядоўніка, але гэта былі яшчэ першыя спробы - праверка спеласці т.с.)
І вось ужо шмат дзе ёсць на чым харчавацца і птушкі на дзядоўніку (але не толькі на ім, вядома) могуць выбіраць-вылушчваць насенне хвілінамі:
Але ў залежнасці ад ступені голаду і іншых абставін, пры набліжэнні чалавека (небяспекі) шчыгелы рэагуюць па-рознаму. Калі далёка ад іх - ядуць, калі ўсё ж набліжаецца - адлятаюць. Галодныя адлятаюць зусім недалёка і сядаюць перачакаць на бліжэйшыя вербы, а негалодныя могуць адлятаць адразу далёка, нават на другі бераг ракі.
І толькі маладая птушка, з недалінялай, але ўжо падранай нейкім драпежнікам (шуляком-каргольчыкам?) галавой старалася есці і падпусціла вельмі блізка да сябе. Можа таму і галава была ўжо падраная?)
19-08-2021, бераг Нёмана ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 02.09.2021 - 11:02
Звычайна, шчыгелам і зімой…
Звычайна, шчыгелам і зімой корму хапае ўсюды: конскага шчаўя, дзядоўніка, чартапалоху і іншага пустазелля. Ды і трымацца вялікімі зграйкамі не так небяспечна...
Harrier - 02.09.2021 - 14:36
In reply to Звычайна, шчыгелам і зімой… by pva
Так і ёсць - калі ежы хапае,…
Так і ёсць - калі ежы хапае, колькасць дзюбаў, якая яе з'ядае, зусім неважная.
А вось колькасць вачэй, якія сочаць за наваколлем, можа усім ці прынамсі многім птушкам выратаваць жыццё.
Apus - 02.09.2021 - 20:17
Вельмі маляўнічыя здымкі…
Вельмі маляўнічыя здымкі прыгожых птушак атрымаліся!