Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы і свежае насенне

Я і прыкладна на тыдзень раней бачыў, як чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) ужо елі насенне дзядоўніка, але гэта былі яшчэ першыя спробы - праверка спеласці т.с.)

І вось ужо шмат дзе ёсць на чым харчавацца і птушкі на дзядоўніку (але не толькі на ім, вядома) могуць выбіраць-вылушчваць насенне хвілінамі:

Але ў залежнасці ад ступені голаду і іншых абставін, пры набліжэнні чалавека (небяспекі)  шчыгелы рэагуюць па-рознаму. Калі далёка ад іх - ядуць, калі ўсё ж набліжаецца  - адлятаюць. Галодныя адлятаюць зусім недалёка і сядаюць перачакаць на бліжэйшыя вербы, а  негалодныя могуць адлятаць адразу далёка, нават на другі бераг ракі.

І толькі маладая птушка, з недалінялай, але ўжо падранай нейкім драпежнікам (шуляком-каргольчыкам?) галавой старалася есці і падпусціла вельмі блізка да сябе.  Можа таму і галава была ўжо падраная?)

19-08-2021, бераг Нёмана ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Звычайна, шчыгелам і зімой корму хапае ўсюды: конскага шчаўя, дзядоўніка, чартапалоху і іншага пустазелля. Ды і трымацца вялікімі зграйкамі не так небяспечна...

Так і ёсць - калі ежы хапае, колькасць дзюбаў, якая яе з'ядае, зусім неважная.

А вось колькасць вачэй, якія сочаць за наваколлем, можа усім ці прынамсі многім птушкам выратаваць жыццё.