Другая палова чэрвеня прынесла не толькі першыя сапраўдныя для гэтага лета навальніцы, але і дадатковую крыніцу ежы для некаторых птушак. Канешне, гэта любімая і намі, і імі чарэшня! Недарма яе навуковая назва - Prunus avium - паўтараецца як адзін з варынтаў назвы ў многіх мовах і ў беларускай гучыць як 'птушыная вішня'.
Здавалася б, і выбраць спелую, і з'есці чарэшню нескладана - яна даволі даступная для птушак, якія сядзяць нават на параўнальна тоўстых галінах. Але вось з выбарам і праглынаннем у вялікага галуба (Columba palumbus), які правёў за гэтай справай каля 8 хвілін, атрымлівалася не вельмі проста і за гэты час ён адарваў 7 ягад, з якіх 5 кінуў, а праглынуў толькі 2:
Магчыма, што 'час на чарэшню' яшчэ не прыйшоў - замала спелых ягад. Але ці іншыя птушкі будуць чакаць каб усе ягады паспелі, ці будуць як і гэты голуб - правяраць і вучыцца выбіраць самыя смачныя ўжо цяпер?
Гродна, 16-06-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 26.06.2023 - 16:30
У артыкуле часопіса …
У артыкуле часопіса "Science", нават тыя пявучыя птушкі, што сёння сілкуюцца казуркамі або насеннем, у асноўным захавалі здольнасць адрозніваць салодкую ежу. Многія птушкі любяць садавіну, кветкавы нектар і іншыя віды ежы з высокім утрыманнем цукроў. Голуб таксама разбіраецца якая чарэшня салодкая - больш саспелая.