Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сойка і жалуды як запасы. Частка І

сойка

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Пасля таго, як вялікія галубы і іншыя птушкі 'адкрылі' для сябе сезон жалудоў, я стаў чакаць калі ж там з'явяцца сойкі (Garrulus glandarius), якія ў мінулыя гады прыляталі пад дубы ў скверыку вельмі часта. Мінаў дзень за днём як я праходзіў побач з тымі дубамі або нават чакаў пад імі розных птушак, але соек сярод іх не было. Тут варта дадаць, што прычына іх адсутнасці магла быць у тым, што звычайна дубы маюць ураджайныя на жалуды гады і 2-3 наступныя з невялікай іх колькасцю. Але гэта яўна быў не наш выпадак, бо як мінімум трэці год запар маіх назіранняў там жалудоў пад дубамі было мноства. І іншыя віды і елі іх там, і збіралі сабе запасы.

І вось нарэшце калі сойка прыляцела і стала выбіраць жалуды, якія варта было спачатку адправіць у валлё, а наступныя ў пад'язычны мяшок, я зразумеў у чым магла быць асноўная прычына нашых 'несустрэчаў'.

Думаю, што проста нашы 'графікі наведвання' дубоў да гэтага не перасякаліся. Таму што сойка пасля першага разу прылятала яшчэ, але з інтэрваламі не менш 15 хвілін, і хутчэй за ўсё, гэта была адна і тая самая птушка. Таму што адлятала яна і прыятала кожны раз з таго самага і ў тым самым кірунку і нават дрэва, на якое яна сядала першым пасля збору жалудоў  - не вельмі старая, але высокая вярба метрах у 30 ад дубоў - звычайна было тым самым. 

І калі я ў наступныя дні з адпаведным і нават не вельмі надвор'ем стаў чакаць соек пад тымі дубамі даўжэй, усё у мяне стала атрымлівацца. )

Гродна, 11-10-2024

Працяг будзе

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Ну калі выбар вялікі, то напэўна кожны выбірае найлепшае з таго, што ёсць.)

А насамрэч гэта мае вялікі сэнс, бо пашкоджаныя жалуды могуць доўга ў схованцы не праляжаць.