Вандроўка ў Швецыю. Дзень 2 (частка 1)

30.08.2010 - 23:12 | Kiolk

Група беларускіх студэнтаў і амтараў назіраць за птушкамі наведала Швецыю ў межах сумеснага шведска-беларускага праекта па развіццю студэнцкіх і рэгіянальных груп. Знаёмцеся з Швецыяй арніталагічнай у адмысловым фотадзённіку. 

 

 Наступны дзень для нас пачаўся даволі рана, бо чакала насычаная праграма. Першым у гэты дзень нам патрапілася поле для гольфа. 

 

Птушак, канешне там не шмат, але скапу пралятаючую над ім мы сустрэлі.

Гольфклуб размяшчаецца ўжо не першае стагоддзе на ўзбярэжжы мора, напэўна, заўсёдныя вятры не перашкаджаюць гуляць у гольф, а нават спрыяюць выпрацоўваць электрычнасць мясцовай “электраферме”.

 

Станцыі кальцавання бываюць розныя, але такую маленькую я сустракаю ўпершыню, памерам яна не болей за тураўскую "кольцевательскую”,  але свае функцыі выконвае ўжо не адзін дзесятак год.

Кальцуюць тут пераважна вераб’іных і кулікоў.

Станці кальцавання напэўна больш падобныя адна на адну, чым адрозніваюцца, але адзін момант мяне здзівіў. Для адловаў вераб’іных і кулікоў, яны выкрыстоўваюць сеткі з памерам клеткі  ад 12 да 18 мм, у той час як у Беларусі для гэтых мэт выкрыстоўваюць сеткі 20-30 мм.

І нават не адзін момант здзівіў. Вось ужо болей за 10 год яны выстаўляюць сеткі на адным і тым жа месцы, каб адсочваць тэндэнцыі ў  зменах колькасці адловаў розных відаў.

Працуюць на станцыі студэнты, выкладчыкі і навукоўцы. Цікава, што сфера кальцавання мае прававыя межы, і каб кальцаваць пэўныя групы птушак патрэбна адмысловая ліцэнзія.

Пасля мы накіраваліся да мясцовага прыроднага рэзервата (Naturreservat), які прадстаўляе сабой частку касы, па памеры ён не перавышае некалькі футбольных палёў. Здзівіла тое,  што на ім быў пазначаны час, калі нельга заходзіць у рэзерват.

Нас сустрэла група мясцовых бёдуочараў, надалей такія групы сустракаліся са значнай перыядычнасцю. І гэта ў параўнанні з Беларуссю проста ўражвае. Праўда, на фота беларускія бёдуочары.

Хоць межы рэзервата невялікія , але канцэнтрацыя птушак тут уражвае. Тут і знаёмыя кулікі-цякуны, вялікія зуйкі, случкі, баталёны і зусім рэдкія для Беларусі малыя грыцукі, пярэстыя качкі, кругланосыя плавунчыкі.

 

Надышоў час позняга сняданка, і для яго мы накіраваліся ў суседні рэзерват. З выгляду  невялікае поле з балоцістай мясцовасцю, але менаваіта тут можна пабачыць адначасова найвялікшую колькасць драпежных птушак, каля 150 птушак.

 

Аўтар: Яўген Сліж

Фотаздымкі: Раман Шкабара, Дзяніс Табуноў, Таццяна Смыкоўска, Сяргей Абрамчук, Аляксандр Мініч. 

Каментары

Яўген, вы не вельмі добра зразумелі дзе знаходзіцца станцыя кальцаваньня Фальстэрбо - яна каля маяка і ў даволі добрым будынку. Мы да яе не падыходзілі нават. А той дамок - гэта адгалінаваньне каб хутчэй правяраць сеткі на вераб'іных у трысьнягу.

На касЕ яшчэ былі пярэстадзюбыя крычкі (новы від) і палярныя. А калі вярталіся праз гольфавыя палеткі да машыны, над намі праляцелі белашчокія казаркі - новы від для мяне і, напэўна, ўсіх нас.

Хариер, какой же это новый для тебя вид - белощекая казарка? Разве не наблюдали мы в Швеции тысячные стаи этих птиц на море? Да и вообще это был очень массовый вид!

 Harrier Вось так і трэба, тлумачыць некаторыя моманты, бо пра ўсё адразу напісаць не атрымаецца. Таму пішыце сваеназіарнні і выкладвайце фотаздымкі ў каментарах.

Цікавая спасылка на тутбае пра тое, што шведы думаюць пра Беларусь) http://news.tut.by/society/195684.html Вось так, стаялі мы там, назіралі птушак і не ведалі, што бёдуотчары ўсё адно на нас глядзяць, як на рускіх.

Цікавыя вы людзі... Вы кажаце на рускай мове – i зьдзіўленыя, што на вас глядзяць, як на рускіх. Гаворыце па-беларуску i будуць на вас глядзяць, як на беларусев. Гэта вельмі проста. :-)