Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Амялушкі і амяла: "...і стол, і дом..." - частка ІІ, як птушкі п'юць снег

амялушка

Заканчэнне фота-гісторыі. Пачатак ТУТ

Учора ўначы нас засыпала снегам і хаця пасля абеду нічога ад яго ўжо не асалося, я ўспомніў пра сваё невыкананане абяцанне - дапаказаць і дараспавесці пра незвычайных амялушак (Bombycilla garrulus), якія мін 2 гадзіны правялі на той самай бярозе, нікуды з яе не пералятаючы.

Толькі вось апошняе было не зусім так - амялушкі рэгулярна пераляталі з бярозы з яе багатым ураджаем ягад амялы. Але не на іншыя дрэвы, а ...папіць. У некалькіх метрах побач з бярозай быў стары, двухпавярховы дом з пакатым, крытым бляхай, дахам. І аказалася, што амялушкі у рознай колькасці, час ад часу, ляцелі на яго край. Спачатку я думаў, што на сонцы снег на даху растаяў і яны пьюць там талую ваду з рынды. Але ўсё аказалася адначасова прасцей і больш цікава: снег споўз на самы край бляхі і птушкі хапалі яго дзюбамі хто і як зможа:

 

Не ведаю, ці разумеюць птушкі не з поўначы, што снег - гэта вада, якая замёрзла, а вось гілі і амялушкі дакладна разумеюць і выкарыстоўвываюць снег замест вады.

 

Думаю, што і гэтыя прыкладна 30 амялушак  нікуды не адляталі з гэтай бярозы менавіта таму, што толькі тут знайшлі ідэальную для сябе камбінацыю: шмат ягад амялы на рознай вышыні і бяспечнае месца вада(снега)пою зусім побач на даху, для якога не трэба апускацца на зямлю. І кожныя 7-10 хвілін нехта з птушак або самотна, або ў невялікіх групках карысталіся з гэтай магчымасці - пілі снег.

Гродна, 24-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі