Самка вялікага савука (Mergus merganser) з пашкоджаным крылом ізноў адпачывала на цэнтральным пляжы.
Месца там адкрытае і падабрацца патэнцыйнаму ворагу да яе было б складана. Таму і я, каб не напалохаць яе, блізка не падыходзіў, а на атрыманых здымках зрабіў кроп галавы каб паказаць наколькі багатыя эмоцыі можа дэманстраваць качка.
Там, дзе яна шырока раскрыла дзюбу - гэта быў выпад у бок шэрай вароны, якая праляцела заблізка - пэўна дасталі самку гэтыя шэрыя вароны ў іншым месцы, вось яна загадзя і паказала, што трэба трымацца ад яе здалёк.
03-03-2020, Нёман у Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 05.03.2020 - 17:35
Четвертый снимок почти…
Четвертый снимок почти дракон! Хотя для рыбешек крохаль таковым и является.