Напэўна дзякуючы сонечнаму і цёпламу лету ягады чорнай бузіны (Sambucus nígra) паспелі, як і ў мінулым годзе, ужо на сярэдзіну жніўня. Але яшчэ далёка не ўсе , а толькі на кустах з усходняй экспазіцыяй. Менавіта на такім кусце я і заўважыў 15 жніўня першую рудахвостку-чарнушку (Phoenicurus ochruros), якая сядзела на гронцы чорных ягад. А ў наступныя дні атрымалася не толькі ўбачыць, але і зняць на ім як чарнушак, так і яшчэ два віды вераб'іных птушак, якія час ад часу прыляталі сюды пад'есці ягады:
Гэта былі леска-завірушка (Sylvia curucca) - перадапошні здымак, і леска-чарнагалоўка (S. atricapilla). - апошні здымак.
Хаця рудахвосткі-чарнушкі зрэдку прыляталі есці бузіну нават удвух, але пакуль што і паасобна робяць гэта нячаста - сезон чорнай бузіны хаця і адкрыты, але яго папулярнасць яшчэ яўна наперадзе. Ну а пасля ягад можна і пакупацца ў праточнай плыткай вадзе, якая разліваецца па ходніку каля кустоў з бузіной з-за таго, што побач крынічную ваду адпампоўваюць з лёхаў былога палаца Сапегаў, а пазней піўзавода. і 'вяртаюць' у Нёман.
Гродна, 16-18.08.2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ