Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы і час першых дзьмухаўцоў

шчыгел

Дакументацыйныя здымкі

Вось і прыйшоў час дзьмухаўцам выконваць не толькі сваю яркую эстэтычную ролю, але і  тым з іх, якія выраслі на схілах з усходняй і заходняй экспазіцыяй, таксама служыць ежай для насеннеядных птушак.

Справа ў тым, што менавіта ў падобных месцах дзьмухаўцы 'паспяваюць' найхутчэй і насенне іх гатова рассяляцца не на адным-двух раслінах, а на адразу мностве. І менавіта ў гэтыя дні ў горадзе ў розных месцах стала чутно чорнагаловых шчыгелаў (Carduelis carduelis) - яны вельмі любяць падобную ежу. Тым больш разлічваць на нешта іншае цяпер яшчэ няма як.

Гэтыя перамяшчэнні птушак яўна адбываліся ў пошуку 'спелых дзьмухаўцоў' у парах ці двойках і нават у невялікіх чародках. Але паўсюль птушкі былі асцярожнымі, блізка да сябе не падпускалі і патэнцыйную небяспеку стараліся перачакаць на бліжэйшых дрэвах, а то і зусім пералаляталі некуды далей. І вось калі я ўбачыў ўжо скошаны трымерам участак травы з дзьмухаўцамі ў даліне Гараднічанкі, як раз на краю яшчэ няскошаных, але ўжо спелых дзьмухаўцоў мяне чакалі шчыгелы!

На заўтра яны прыляцелі амаль у тое ж месца, на схіл з усходняй экспазіцыяй у даліне рэчкі і я зноў змог іх паздымаць:

Хутка такіх месцаў стане шмат, але ўсё роўна не варта знішчаць ежу многіх птушак дзеля сумніўнага 'парадка на зямлі'.

Гродна, 27 і 28-04-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары