Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля: Добры дзень. Частка І.

шэрая чапля

Яшчэ здалёк я ўбачыў тонкі шэры сілуэт у вусці Гараднічанкі і ўжо ведаў, што нарэшце я змагу паназіраць упершыню за гэта лета больш-менш зблізку за рыбалкай шэрай чаплі (Ardea cinerea). Як я і думаў, чапля аказалася маладой птушкай: з двухкаляровай дзюбай і вельмі кароткім чорным чубам-селядцом.

Аднак наступная гадзіна паказала, што маладосць далёка не заўсёды азначае недасведчанасць. Прынамсі так аказалася з гэтай птушкай і ў той дзень.

Хаця перад уданым выпадам, чапля зрабіла на працягу першых 7 хвілін маіх назіранняў за ёй два няўданых, але першая даволі вялікая ўкляя (Alburnus alburnus) у яе дзюбе сведчыла пра тое, што птушка ўмее рыбачыць. Другая ж была злоўлена праз 5 хвілін пасля першай.

Цікава, што ў пачатку наступнага палявання (ці ўсё ж рыбалкі?)  чапля старалася выцягнуўшы шыю з максімальна магчымай адлегласці ўбачыць патэнцыйную ахвяру і тады ўжо вельмі павольна набліжалася да яе. А каб не траціць з рыбай 'візуальны кантакт', ці больш дакладна каб бачыць яе і не напалохаць, птушка нахіляла галаву набок, а потым і назад як сціснутая спружына. І калі набліжалася на дастатковую для выпаду адлегласць, 'спружына' выстрэльвала галаву з доўгай дзюбай і ў падзенні хапала здабычу:

Гродна, 26-06-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі 

Дзякую Віталю Кашчэеву за вызначэнне віда рыбы.

Каментары