Як толькі чарговы раз пахаладала, вялікая белая чапля (Egretta alba) ізноў прыляцела ў цэнтр Гродна.
Раніцай я заўважыў яе на ўскрайку цэнтральнага пляжа.
На маіх вачах яна схапіла невялічкую рыбку:
Але яна нядоўга заставалася сама - вельмі хутка да яе падляцела шэрая чапля (Ardea cinerea):
У папярэдні раз было вельмі падобна.
А потым аказалася, што белай некамфортна побач з шэрай і яна паціхоньку адыходзіла ад яе. І праз нейкі час пераляцела на супрацьлеглы бераг Нёмана.
А калі я ізноў выйшаў да Нёмана пасля абеду, вялікая белая чапля ізноў рыбачыла на пляжы, але нядоўга і паляцела за стары мост уніз па плыні.
29-12-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ