Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рудахвосткі і выгодная пойма

звычайная рудахвостка

Неяк у сярэдзіне чэрвеня я быў вымушаны змяніць свой маршрут на нейкі іншы з-за таго, што патрэбная мне вуліца аказалася перакапанай. Абыйсці яе я вырашыў праз пойму Гараднічанкі, яшчэ не ведаючы, ці атрымаецца ў мяне прайсці ўдзоўж гэтай часткі рэчкі.

І вось патрэбны мосцік за мной, а перада мной на шыкоўнай прысадзе з некалькіх сухіх галін сядзіць самец звычайнай рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus)!  Я адразу забыў пра сваё хваляванне ці змагу выйсці праз пойму ў патрэбным мне месцы і вырашыў, што гэтае месца вартае больш працяглага назірання. І я не памыліўся - не паспеў я прайсці і 20 метраў, як з боку высокіх і тоўстых вербаў на беразе рэчкі пачуліся свісты трэвогі адразу 3 ці 4 звычайных рудахвостак! 

Ніколі раней гэтых птушак побвч з 2 ці 3 пар у адным месцы я не бачыў, ды і сядалі яны, каб свіцець ці назіраць за мной у шыкоўных для здымкаў месцах, на разнастайных сухіх галінах і суках. Некалькі здымкаў ужо зроблены і я яўна перашкаджаю ім карміць птушанят у дуплах, таму ў прыўзнятым настроі адыходжу. Я не толькі знайшоў новы маршрут, але і цікавае месца ў цэнтры гораду, у якое варта не раз вяпнуцца.

Гродна, 15-06-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі