Сустрэча

Неяк аднойчы, абследуючы меліяратыўны канал у Ельскім раене, я прысеў на корткі і рабіў чарговы запіс у часопіс пікетажа. У гэты час яскрава адчуў легкі подых у спіну нейкай істоты. Вачэй на патыліцы у мяне, на жаль, няма, таму я як мага асцярожней паклаў на землю топаплан і азірнуўся. Інтуіцыя не падвяла - у некалькіх дзясятках метраў ад мяне, на ускрайку дарогі, сядеў русак.

Падкрасціся да яго не было аніякай магчымасці, бо знаходзіўся я прама пасярод дарогі і быў заўважны, як аблуплены. Таму вырашыў проста чакаць і спадзявацца на ўдачу - можа заяц і сам падыйдзе. Але спачатку трэба было дастаць з заплечніка фотаапарат, а сам заплечнік - зняць з плеч. Аперацыя, якую не выканаеш не заўважна. Аднак шчасце было на маім баку, і калі ужо фотаапарат быў у маіх руках, заяц працягваў сядзець на месцы.

У мяне ужо быў вопыт такіх здымкаў, і добра ведаючы, што доўга я на кортках нерухомым  не вытрымаю, загадзя павольна апусціўся на зямлю, камфортна сеўшы на пятую кропку і усталяваўшы фоцік на сагненае калена. У такім стане можна сядзець хоць гадзіну! Да маей радасці, у зайца не было жадання так доўга мяне марнаваць, і праз пару хвілін ен накіраваўся у мой бок.

Зрабіўшы невялічкую перабжку, зноў сеў на ўзбочыне дорагі. Я ж зрабіў пару дзяжурных здымкаў і замер у чаканні далейшага набліжэння. Заяц асмялеў і падбег яшчэ некалькі метраў, потым адсядзеўся і падбег яшчэ, на адлеглаць, дастатковую для нармальных здымкаў. Галоўным было не рухацца. Камарыхі, заразы, карыстаючыся маей безабароненнасцю, як ашалелыя абляпілі рукі і твар, смокчучы кроў з няшчаснага фатографа. Ды  яшчэ каменьчык нажом колоў у сядалішчны бугор...ну, чаму я яго не прыбраў? Спешка, заўжды ж так.

Заяц тым часам наблізіўся настолькі, што ледзь улазіў у кадр, спыніўшыся насупраць мяне у некалькіх кроках, пачаў абнюхваць землю і глядзець на мяне. Але не быў бы касы -  ці то не заважыў, ці то прыняў мяне за нерухомы мурашнік, ці то ўвогуле па выдзяляемых мною флюідах зразумеў, што з'есці  я яго не жадаю - і крочыў наперад, прама мне ў ногі. Здымаць я яго не стаў, ен быў настолькі блізка, што любы рух аб'ектыва і гук затвора яго б дакладна напужаў, таму проста назіраў. Было цікава, насколькі ж блізка ен падыдзе.

Да самых ног не дайшоў - калі заставалася метра два, ен усе ж вырашыў не рызыкаваць і абыйсці гэту незразмелую кучу няведама чаго з адным вялізным вокам, і скокнуў у траву. Я яшчэ пачакаў хвілінку - другую, і, не дачакаўшыся з'яулення зайца, нанес сабе адчувальны удар далонью па твары, абарваўшы адным махам жыцце некалькіх крывасосаў адразу. Потым павольна падняўся на ногі, размяў зацеклыя канечнасці і пакрочыў далей. Працы - час, на пацеху - некалькі хвілін. Праз пару крокаў не вытрымаў, спыніўся, дастаў з заплечніка фоцік і праглядзеў атрыманыя кадры.

Дзень удаўся!

Фотаздымкі

Каментары

Праз пару крокаў не вытрымаў, спыніўся, дастаў з заплечніка фоцік і прагледзіў атрыманыя кадры.

 Ну и выдержка!

Замечательная история, прекрасные кадры... Поздравляю с удачей и желаю новых))