Як звычайна ў абед я гуляю з маленькім цюцікам каля Нёмана. Сёньня нам пашанцавала надзвычайна - па -першае, каля старага маста ў цэнтры гораду дзьве чайкі-рыбачкі з крыкамі ганялі адну чайку-чарнакрылку (Larus fuscus), якая выдатна пасавала да сваёй назвы і сапраўды была чорная крыламі зьверху і прыкладна разы у 1,5 большая за рыбачак. Хутка яны адсталі ад яе і чорнакрылка прапала з іншага боку маста - ляцела ўверх па плыні, як і 8 іншых, якія праляцелі каля Нёмана ў суботу.
Праз мэтраў 200 Браўн, які бег па краю набярэжнай каля самай вады, выпужаў пару крыжанак, якая адплыла ад яго на некалькі мэтраў, але і не думала адлятаць. І тут я заўважыў нешта неверагоднае - на першай ад вады прыступцы лесвіцы прыкладна там, дзе плавалі качкі, ляжала . .. яйка! Ледзьве не саслізнуўшы па схілу ў ваду, я падняў яго - яно было сьвежае, матава-блакітнае, халоднае і мокрае (ішоў дробны дожджык).
Чаму ж гэтыя (ці іншыя) качкі адклалі яго на адкрытым месцы? Чаму каля яго плавала пара крыжанак? Абараняла яго ад магчымых драпежнікаў ці выпадкова знаходзілася практычна ў адным з ім месцы?
Гэтыя пытаньні засталіся без адказу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 07.04.2010 - 20:23
Harrier, а фотографии где?
Harrier, а фотографии где? Как же мы тебе поверим, что все это на самом деле было? :-)
Harrier - 07.04.2010 - 21:18
In reply to Harrier, а фотографии где? by biot
Быў без фоціка. За тое можна
Быў без фоціка. За тое можна спытаць у Браўна, ці праўду я напісаў:)
AV - 07.04.2010 - 22:18
а разве Браун ніколі не
а разве Браун ніколі не брэша? Яйка на прыступцы - нармальная з'ява, людзі і то незаўсёды даносяць да хаты тое, што на вуліцы нават астаўляць забаронена:)
Harrier - 07.04.2010 - 22:48
In reply to а разве Браун ніколі не by AV
Брахаць-то ён брэша, але
Брахаць-то ён брэша, але толькі на чужых:)