Наталеньне смагі зімою.

20-22 студзеня 2013. Менск.

Пад час прагулак па Ёдкаўскаму востраву і вакол Цнянскага вадасховішча даводзілася назіраць, што дразды-піскуны гуртам зьбіраюцца на аднам і тым жа месцы.

Чаму? Месца нічым непрыкметнае - звычайны лазьняк.

Дапамагла мне жонка. Я падрабязна паведаў ёй гэтую акалічнасьць, каб стварыць інтрыгу і зацікавіць.

Я разглядваў птушак у палёце - адкуль ляцяць і куды ляцяць, на якіх дрэвах садзяцца.

- Дразды спускаюцца долу, - пацягнула яна мяне з дамбы на сьхіл, каб агледзяць лагчыну ўнізе. - Вадзічку п'юць. Эх, ты - усё ў небе лятаеш.

Наступным днём 21 студзеня, пры мінус 15, я здымаў відзік, поўзаючы па пояс ў сьнезе недалёка ад крыніцы... Драздоў тут пабывала безьліч. Лік ішоў на сотні. Яны пілі ваду з адтулін, прабітых дзюбамі ў сьнезе, і з палонкі, сядаючы на лёд прыцярушаны сьнегам.  

Ніколі б не падумаў, што дразду-піскуну настолькі неабходна крынічная вада. Побач бяжыць невялічкая рэчка Цна - не тая, ведама, вада...

Зьлятаюцца сюды дразды-піскуны не адно зь Ёдкаўскага вострава, хоць рухаюцца яны, галоўным чынам, усё ж у напрамку вострава і назад. Зразумела застаецца загадкай, колькі разоў на дзень наведвае крыніцу адзін і той жа піскун.

- А ці прылятаюць сюды чорныя дразды? А мо і іншыя птушкі?

Наступным днём 22 студзеня мароз не паменьшаў. Аніякай перашкоды. А палове 11-ай я ў маскіровачнай белай накідцы сядзеў побач з крыніцай.

Мне пашэнціла: чорны дрозд - толькі адзін - парадаў сустрэчэй і зьдзівіў мяне сваёй сьмеласьцю.

Смага, вядома, ёсьць смага! Чалавек у накідцы зь нейкай там прыладай не перашкода, калі... навокал гудуць бульдозеры і абіваюць шафёры кузавы самазвалаў. Удары на кузаве падобны стрэлам - і кідаюцца ад крыніцы на лазовыя кусты спалоханыя птушкі... Будаўнікі ўдадкоўваюць прастору ля (і для) сучасных маёнткаў на тым беразе Цны.

Гэтым днём чамусьці піскуноў было значна меньш. Мая прысутнасьць усё ж зрабіла сваю справу - частка птушак не супыняецца і трымае рэй да іншай крыніцы. Цяпер я ведаю, што яна дзесьці побач.

Ніколі б не падумаў, што на зімоўку застаецца так многа драздоў-піскуноў, і што яны адчуваюць моцную патрэбу ў чыстай крынічнай вадзе - патрэбу ў жывой вадзе...

Пры скарыстаньні вынікаў і матэрыялаў гэтага назіраньня спасылка на аўтара абавязковая. Уладзя Проніч. 

   

Фотаздымкі

Каментары

В наблюдении - дрозды рябинники (рус.)/ дразды пiскуны (бел.)/ Turdus pilaris (лат.). Ну и чёрный дрозд, разумеется.  А какой вид имели в виду Вы под термином "ПЯЮН"? Если Turdus philomelos (певчий), то он, согласно официальному списку видов птиц Беларуси - СПЯВУН. (Этот список есть на сайте АПБ,) Рябинники зимой не редкость, регулярно остаются в немалом количестве.. И водичку зимой многие птицы любят, даже есть способ фотоохоты на воробьиных зимой "на тёплую воду" в качестве приманки.

Напісана добра, але калі ўласная словатворчасьць перашкаджае правільнаму вызначэньню відаў і блытае іншых, гэта кепска. Таму (агульна)прынятыя навуковыя назвы лепш выкарыстоўваць першымі і замест лакальных ці дыялектных.