Ноч выдалася бяссоннай. Здавалася б: “Якія праблемы?” – звычайная паездка ў вёску, з фотарыштункам (як быццам, на ўсякі выпадак). Ні многа, ні мала - за 75 км. Тым не меньш, карцела не спазьніцца на першую электрычку, каб выканаць усе справы і лепшым чынам скарыстаць сьветлы час. Ранішні сьнег настрою не сапсаваў. Планы мяняць не выпадала, і я рашуча крочыў да тралейбуснага прыпынка. Хоць драмаць давялося седзячы, электрычка ўсё ж вярнула больш за гадзіну адпачынку, і вагон я пакідаў бадзёра, з добрым настроем... Вёска ля чыгуначнага прыпынку... Чыйсьці пакінуты назіму дом... Побач – каліна са зморшчанымі цёмна-бурымі ледзьве ня чорнымі пладамі; магла б застацца незаўважанай, калі б ня сем гіляў, што нясьпешна смакавалі ягады... Наперадзі – тры км пешкам. Воблачна... Рука ня цягняцца за фотарыштункам... Падабралі мяне на дарозе мясцовыя жыхары, што кіравалі фурманкай на гумавым ходзе, зь сенам у драбінцы. На ім з радасьцю і ўсеўся. Кабылка, як зазвычай - сумная. Пад горку брала слаба. Пачалі спускацца з горкі – адкуль й сілы ўзяліся: паехалі подбегам. Нечакана прабілася з-за хмараў сонца - спачатку нерашуча, затым засеяла воблескамі сьнежных дыямантаў навакольные пагоркі дый поле абапал дарогі. З поўным натхненьнем дастаў ахоўные акуляры... Вёска сустрэла ветліва. Сусед паведаў навіны... Вочы мае раптам акругліліся. Пачуўшы ад мяне: “Трэба ж – стрынаткі! Дый шмат”, – зразумела махнуў рукой, запрасіў на двор, падсыпаў ў карытца падкормкі свойскай птушцы. Частку высыпаў на засьнежаную лаву і са словамі: “Сабаку ня бойся” - тактоўна пакінуў мяне сам на сам зь вераб’ямі й стрынаткамі. Здалося, што ўся вёска накіравала сюды сваіх выхаванцаў і што адно тут яны знаходзяць прытулак нялёгкім зімнім часам... Тут усім раздольле - і вераб'ям, і стрынаткам, і свойскай птушцы...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 06.02.2013 - 10:46
Добрае і чулае апавяданьне. І
Добрае і чулае апавяданьне. І ілюставана няблага.
Адна недакладнасьць - гілі не смакуюць ягады - яны з'ядаюць косткі, а сочную абалонку выплёўваюць. У адрозненьне ад драздоў і амялушак - тым, наадварот, патрэбныя сочныя часткі, а косткі-насеньне яны выкідаюць.
Уладзя (госць) - 06.02.2013 - 11:40
In reply to Добрае і чулае апавяданьне. І by Harrier
Дзякуй, Harrier. Сапраўды, зь
Harrier - 06.02.2013 - 12:23
In reply to Дзякуй, Harrier. Сапраўды, зь by Уладзя (госць)
Не ведаю - мне наадварот
Не ведаю - мне наадварот фоткі спадабаліся, толькі фармат малаваты. Найлепш устаўляць здымкі па 650 пікселяў па доўгаму боку. Фоткі ўстаўляюцца непасрэдна ў тэкст з дапамогай кнопкі Insert/Edit image, якая выглядае як піктаграмка "горы з сонейкам". У патрэбным Вам месцы тэксту ствіце курсор і націскаеце на піктаграмку. Потым трэба выбраць трэцюю кнопку Upload і праз акно Агляду выбраць патрэбны файл. Пад акном адрасу файла пасля націснуць Send it to the server, і калі фотка загрузіцца ў акне справа, націснуць окей.
У некаторых браўзэрах некаторыя подпісы будуць русіфікаваныя, але схема дзеяньняў падобная.
Тэкст можна набіраць непасрэдна ў акне размяшчэння Назіраньня, або - больш бяспечна - скапіраваць праз WordPad (гэта адна са стандартных праграм Офісу).
Такім жа чынам можна ўстаўляць здымкі ці малюнкі і ў каментарах. Толькі тут найбольшая шырыня малюнкаў павінна быць не больш за 550 пікселяў - інакш яны абрэжуцца зправа.
Не карыстайцеся апошнімі версіямі Firefox - у іх тэхнічная несумяшчальнасьць з нашым сайтам, таму тэкст праз іх не ўстаўляецца.
Уладзя (госць) - 06.02.2013 - 13:11
In reply to Не ведаю - мне наадварот by Harrier
Карысныя парады. Дзякуй.