Нашы назіранні
Абу-Дабі – Аль Аін.
19.12.2009 | freelancerРозніца ў часе паміж Эміратамі і Марока – 4 гадзіны, і нягледзячы на тое, што мы ляцелі ўсяго 7 гадзін, у Абу Дабі ўжо ўзышло сонца і сьпявалі пакуль невядомыя нам птушкі. Абу Дабі – краіна ў складзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, што знаходзяцца на ўзбярэжжы Персыдскага заліва. Але саміх водаў Індыйскага акіяну мне не давялося ўбачыць. У нас было толькі тры дні, каб пажыць, як каралі ў гэтым райскім месцы.
Чытаць далейБрестская крепость и первые зимние учёты птиц
17.12.2009 | PeregrinusНаверное у каждого любителя птиц есть места, которые манят, тянут… а порой, и вовсе являются любимыми не только для целенаправленных учётов, но и для своеобразного отдыха – наедине с окружающим миром….
Чытаць далей
Когда 16 декабря до встречи с коллегой оставалось чуть более получаса, я не задумываясь поехал всё в то же место (активные посетители сайта уже наверное могли догадаться, исходя из начала повествования наблюдений за птицами в разные поры года http://birdwatch.by/naziranni/860. )15.12.2009: Нёман – шызыя і чайкі-рыбачкі
15.12.2009 | HarrierЯшчэ ўчора ўвечары заўважыў 3-5 чаек насупраць нашага дому на Нёмане. Аднак часу паглядзець на іх бліжэй не было. І вось сёньня ў абед, выгульваючы нашага сабачку, вырашыў зайсьці за “стары” мост паглядзець на зьмены, якія адбыліся на рацэ пасьля начнога марозіку і невялікага сьнегу.
Чытаць далей13.12.2009: Казіміроўка – палявыя луні
14.12.2009 | HarrierУ нядзелю, пасля суботняга канцэрту “Будкі суфлера”, мы ўсе адсыпаліся. Пасля завяршэння не вельмі цікавых, але патрэбных бытавых справаў толькі ў абед змаглі выехаць на маё ўлюбёнае зімовае месца назіраньняў птушак – на Казіміроўку. Ў папярэднім Назіраньні адтуль я ўжо апісваў гэтае месца (Казіміроўка 29-11-2009: палявы лунь, крумкачы і краты), таму не буду паўтарацца.
Чытаць далейDe Maroc
14.12.2009 | freelancer
Марока – гэта краіна на паўночным захадзе Афрыкі. Яе амываюць воды Атлянтычнага акіяну і Міжземнага мора, а невялічкі праліў Гібраалтар адзьдзяляе яе ад Эўропы. Яшчэ паўгады таму я, як і большасьць з вас нічога ня ведаў пра яе, нават і не лавіў сябе на думцы, што калі-небудзь лёс занясе мяне на гэты Чорны кантынент, але лёс склаўся так…Не зусім зімовая вандроўка.
12.12.2009 | freelancerНя буду казаць як, але ў самым пачатку зімы мне нарэшце пашанцавала вырвацца з гэтай урбанізаваннай каменнай тэрыторыі… Зімы з высокім градусам, як сказала адна мая знаёмая, на мае тлумачэньні, чаму мы ночым у гасьцініцы, а не ў намётах. Сапраўды, як зрабілася ўжо звычайным сьнежань нас не сустрэў сьнежнай коўдраю, а толькі шэрым небам з цёмным лісьцем пад нагамі і туманным небам.
Чытаць далейClub200: Краснозобая казарка
07.12.2009 | RavenВот таким наблюдением поделились Иван Богданович и Дмитрий Харкович сегодня, 7 декабря. На поле с озимыми недалеко от Семигостич (граница гомельской и брестской областей), разглядывая стайкубелолобых гусей, они увидели довольно необычную птицу, которая при ближайшем рассмотрении оказалась краснозобой казаркой (Branta ruficollis). Спасибо за интересное наблюдение, желаем побольше таких!
Чытаць далейКазіміроўка 29-11-2009: палявы лунь, крумкачы і краты
30.11.2009 | HarrierУ суботу ў мяне не атрымалася, не гледзячы на сонечную пагоду трапіць у пойму спрамленай ракі Лазоўка, якая знаходзіцца за вёскамі Санькаўшчына-Баяры-Тужаўляны-Казіміроўка. Ўсё вёскі ідуць лініяй адна за адной, напэўна менавіта тут раней праходзіла мяжа натуральнай забалочанай поймы. Цяпер тут рэчка і яе прытокі разведзены па каналах, землі з рознай таўшчынёй рэштак торфу ў большай частцы разворваюцца, хаця савецкія меліяратары, напэўна, па тэхнічных прычынах усё ж заставілі ладны забалочаны кавалак, дзе вырас трысьнёг і вясною нават бухае бугай.
Чытаць далейЭкскурсія на вдсх Крыніца і аколіцы
27.11.2009 | AVТолькі сёння смог вырвацца праверыць інфармацыю Івана Б. аб маладой плёсаўцы ў санаторыя Крыніца пад Менскам. Лёду не было і птушкі раскідаліся па вадаёме да гарызонту. Звычайна жа я ездзіў на гэтыя сажалкі ўзімку, калі крыжанка і лебедзі кішэлі ў палонках, ваюючы за дармавы хлеб.
Чытаць далейПРЭЗ – альбо Жыцце пасля Cмерці
27.11.2009 | PandionПасля таго як некалькі тыдняў праседзеў за кампутарам і ўжо даўно не пакідаў горад мне выдалася нагода наведаць Палесскі радыяцыйна экалагічны запаведнік. Гэтая нагода з’явілася пасля таго як я даведаўся што адна мая знаемая вывучае фауну дробных млекакормячых у Брагінскім раене, і жыве непасрэдна ля мяжы ПРЭЗ. Я адразу вызваўся дапамагчы ей з яе працай і адночас утаймаваць сваю цікаўнасць наконт жывельнага свету гэтай ахоўваемай тэррыторыі.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ