Нашы назіранні
Зимняя встреча
20.02.2013 | pvaЗимнее утро было тихое и пасмурное. Решил пройтись вдоль реки Волма, и по дамбе Смиловичских прудов (Червенский р-н). В это раннее время всегда можно подсмотреть что-либо интересное из жизни околоводных диких животных. Речку еще не сковал лед, и она тихо несла свои холодные воды в сине-серую даль. Пруды и каналы уже были прихвачены тонким ледком, только местами виднелись незамерзшие участки. На льду было много следов норки, и ее тропы, обрывающиеся у полыни.
Чытаць далейСнежны шпацыр
17.02.2013 | AVДаўно не быў на прыродзе. Калі трапiў на Волму апошні раз 12 снежня, па дарозе назад уначы захрас на дарозе з некалькімі аўтамабілямі і гадзіны 2 выкопваліся па чарзе. Снег даўно не валіўся, выпала магчымасць даехаць да месца прызначэння і назад без прыгод.
На ферме ў Валевачах частавалася велізарная чарада вераб'іных – больш 200 птушак, шукаў што-кольвек экзатычнае, але вялікая частка апынулася прадстаўнікамі вiду палявы верабей, трошкі дамавых, звычайных стрынатак і зелянушак. Ежы – поўна – збожжа і кукуруза ў нейкіх адыходах з фермы вывалена ў купкі па ўсім двары.
На шлюзе рыбгаса ляжалі 4 выкінутыя з вады змерзлыя да смерці азёрныя жабы.
Чытаць далейНеспадзяваны госьць
17.02.2013 | Проніч25 чэрвеня 2011.
Гэты здымак зроблены праз шчыліну між дзьвярыма гаспадарчай пабудовы.
Захаўка была не самая лепшая, і мэта была зусім іншая, тым не меньш мяне парадаваў неспадзяваны госць.
Дапамажыце, к.л., з вызначэньнем.
Чытаць далейСухапутныя чайкі. Хто яны?
06.02.2013 | ПронічЗвычайна я не цікавіўся чайкамі-сухапуткамі. Мінулым летам, у чэрвені 2012, патрапіла мне сустрэцца зь імі дастаткова блізка.
Хто яны? І чаму выбіраюць сушу?
Здымкі зроблены 19.06 і 25.06.2012. Пухаўшчына.
Чытаць далейВераб'і і стрынаткі. Зіма 5 лютага 2013.
06.02.2013 | ПронічШэры дрозд (Тurdus viscivorus) на зімоўцы + VIDEO
01.02.2013 | BlackbirdВарта адзначыць, што мае назіранні за гэтай птушкай пачаліся даволі даўно, яшчэ ў студзені 2011 года. Тады я ўпершыню ўбачыў шэрага дразда на вялізнай таполі бліз майго дома (Шчучынскі р-н, в. Матылі), пад час зімовых канікулаў. Насамрэч таполі тут дзве, размешчаны на адлегласці каля 20 м адна ад адной. Высачэзныя, тоўстыя, паламаныя моцнымі вятрамі і навальніцамі, пастарэлыя ад часу і густа зарослыя амялой, што пэўна і прыцягнула сюды “майго знаёмага”.
Чытаць далейЗімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне
30.01.2013 | BlackbirdТрадыцыйныя зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне прайшлі 28.01.2013. Дзень выдаўся марозны, але на нашым баку была аптымістычна настроеная каманда назіральнікаў, гатовая для любых экстрымаў. На гэты раз удзел ва ўліках птушак прынялі не толькі сябры нашага аддзялення АПБ, але і прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама каманда Гарадзенскага тэлебачання праграмы “У аб’ектыве натураліста”.Чытаць далейДзіўная незнаёмка
28.01.2013 | Проніч18 верасьня 2011.
Пухаўшчына.
Падчас назіраньня за птушкамі кукурузнага анклава (ля 50 дзесяцін) назапасілася шмат цікавых здымкаў, якія зьяўляюцца для мяне загадкай.
Частка зь іх выстаўлялася для абмеркаваньня, і я ўдзячны сябрам сайта за дапамогу.
Гэта незнаёмка асабліва цікавая.
Дзе яе хвост?
Зьвяртаюся за чарговай дапамогай.
Чытаць далейЗ жыцьця сыча-сіпеля
28.01.2013 | ПронічСыч-сіпель (сіпач).
Чэрвень-ліпень 2011. Пухаўшчына.
Чытаць далейНаталеньне смагі зімою.
23.01.2013 | Проніч20-22 студзеня 2013. Менск.
Пад час прагулак па Ёдкаўскаму востраву і вакол Цнянскага вадасховішча даводзілася назіраць, што дразды-піскуны гуртам зьбіраюцца на аднам і тым жа месцы.
Чаму? Месца нічым непрыкметнае - звычайны лазьняк.
Дапамагла мне жонка. Я падрабязна паведаў ёй гэтую акалічнасьць, каб стварыць інтрыгу і зацікавіць.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ