Нашы назіранні

  • Нядзельныя Беражаны: гілі, пустальга і горны(?) сьвіpстун + VIDEO

    21.01.2013 | Harrier

    Неяк зусім без энтузіазму я сустрэў прапанову Яўгена С. з'ездзіць у нядзелю на пошукі горнага сьвірстуна.

    Па-першае, ў пятніцу ўвечары я добра змерз. Па другое, пахаладала і штодня падаў густы сьнег. Умовы, якія не спрыяюць назіраньням птушак. Але потым пагадзіўся - і не пашкадаваў...

    Чытаць далей
  • У працяг знаёмства

    21.01.2013 | Проніч

    3 ліпеня 2012. Ранак, ля 6 гадзін. Ёдкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча. Менск.

    Дапамажыце, к.л., зь ідэнцыяй. Мяркую, што гэта чаротаўка.

    Буду ўдзячны за поўную наменклатуру - бел. + лат.

    На здымках адна і тая ж птушка. 

    Чытаць далей
  • Дапамажыце вызначыць канюха

    21.01.2013 | Harrier

     У цэнтры Горадні стаў сьведкам пагоні і нападаў варон на канюха, які ляцеў над Нёманам.

    Канюх быў зьнізу рыжага колеру. Кепскае асьвятленьне і адлегласьць да птушкі + тэххарактэрыстыкі фоціка не далі гэта паказаць на здымках.

    Атрымалася зрабіць 3 тэхнічныя здымкі, на двух з якіх бачны канюх знізу.

    Чытаць далей
  • Гаспадыня калючак

    20.01.2013 | Проніч

    Мая незнаёмка. 24 жніўня 2012. 8.42.

    Пухаўшчына, Блужанскі с/с.

    Высокі бераг мелірацыйнай канавы, пабярэжная ажына. Падкажыце, к.л., хто яна, незнаёмка?

    Чытаць далей
  • Ёдкаўскі востраў на Вадохрышча.

    19.01.2013 | Проніч

    19 студзеня 2013, Менск, Зялёны Луг, Цнянскае вадасховішча.

    Зімовая ціша Ёдкаўскай алеі.

    Вадохрышча славіцца маразамі.

    Пакуль я пазнаваў зьнешні сьвет праз вакно ўласнай кватэры - ні прыкметаў сьвята, ні марозаў на вуліцы не адчувалася. Сабраў фотарыштунак, падабраў абутак, каб таптаць сьнег па калена, і выправіўся на Едкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча. 

    Чытаць далей
  • Гілі Цнянскага вадасховішча.

    18.01.2013 | Проніч

    Бераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Менск. 18 студзеня 2013. 14.55.

    Ля дзясятка гілёў ласавалася насеньнем на азьнятым дрэве. Падпускаюць дастаткова блізка. Пры сполаху праз некаторы час вяртаюцца. Пеўнікаў значна больш, чым курачак. 

    Чытаць далей
  • Амялушкі Цнянскага вадасховішча.

    15.01.2013 | Проніч

    Бераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Мінск. 14 студзеня 2013, 17.08.

    Сонца села, маладзік завіс у небе. Адчувалася, што пачынае брацца вечаровы мароз.

    За сотню амялушак быццам не адчувалі холаду і пазьменна частаваліся дробнымі ягадамі адзічалага глогу, што расьце у метры пры сьшежцы ў зоне адпачынку. (Улетку тут знаходзіцца пляж.) Калі хтосьці зь пешаходаў на сьцежцы параўноўваўся з глогам, дык амялушкі заўчасна пакідалі ягаднае дрэва і далучаліся па плоймы на высокай бярозе. Потым новая чарада асядала на глог, ды надбірала апалыя ягады са сьнегу.

    Там і пакінуў я рухавую плойму за вячэрай. Ня ведаю, дзе і як уладкуецца плойма наначкі. Гэтае месца не надта ўтульнае - бярозы месьцяцца на адкрытай пабярэжнай прасторы. Мо таму і прабіраў да касьцей ходал мяне і напарніка.

    Варта дадаць, што як толькі лягла зіма дзьве плоймы (прыкладна 30 і 100 шт.) асядалі нанач на дрэвах па нізінах Ёдкаўскага вострава. Іх можна было разгледзяць зь левага боку ад дарогі на востраве, што вядзе да вадалазнай станцыі (МНЗ). Тут па нізінах - зацішна.       

    Чытаць далей
  • Club200:Рагаты жаўрук/Eremophila alpestris

    15.01.2013 | юрась

    В двух километрах от города Малорита (Брестская обл.) наблюдал стаю рогатый жаворонков( 31 птица). Стая была большая. Кроме рогатых жаворонков в стайке тусовались полевые воробьи и обыкновенные овсянки. Близко к себе не подпускали. Перелетали на небольшие расстояния. Бывали моменты когда стая разделялась на 3 части, но через минут 10 опять все собирались вместе. Общее количество птиц(все виды): 120-130

    Фото автора

    Чытаць далей
  • Як сойка нападала на шуляка-карагольчыка, а той не баяўся = Jays mobbing Sparrowhawk + VIDEO

    14.01.2013 | Harrier

     Сёньня я разам з Сяргеем С. сталі сьведкамі вельмі цівых паводзін у птушак.

    Першая незвычайная сустрэча адбылася на ўскрайку горада ў т.зв. новага маста. 

    After unsuccessful attack on the Goldfinches, a male of Sparrowhawk sit down inside the highest tree nearby. In several second it was attacked by Jay. But one bird could not seriously disturb the hawk, so quickly two Jays returned and then Sparrowhawk flew away. 

    Чытаць далей
  • Гродно: в поисках чайки...

    13.01.2013 | yanat

      Чайку так и не нашли, а вот большой крохаль порадовал. На льдине, под ж/д  мостом было около тридцати птиц. (Набережная Гродно).

    Чытаць далей