Нашы назіранні

  • 22.01.2011 - пойма Гажанкі да Русоты: пустальга і чачоткі

    22.01.2011 | Harrier

    ад 0 да -3, пасьля абеду сьнежная завея

    Пад час нашай мінулай выправы на сажалкі Азоту Сяргей Саковіч распавёў мне, што ён перад самым новым годам і праз колькі дзён пасьля бачыў сокала недалёка ад павароту на Дзевятоўку пасьля Маслабазы.

    Чытаць далей
  • 5 км уніз па Нёмане 17.01.2011

    22.01.2011 | Harrier

    У адзін з самых цёплых зімовых дзён, калі на тэрмомэтры было +5, я вырушыў паглядзець на вадаплаўных птушак на Нёмане.

    Дзякуючы біноклю атрымаўся амаль 5 км маршрут - ад станцыі АСВОДу і стратэгічнага маста да паварота ракі за Новым мастом.

    Чытаць далей
  • Беражаны 16.01.2011: 11 савукоў-луткоў і 2 вялікіх белых чаплі

    21.01.2011 | Harrier

    У мінулую нядзелю вырашылі паехаць на ачышчальныя сажалкі Азоту поўным камплектам - гэта значыць, што нас было на борце Мазды 5 чалавек + сабачка Браун.

    Надвор'е спрыяла - было ад 0 да +3, так што зіма пачала адчувацца толькі бліжэй да канца бёдуотча.

    Чытаць далей
  • Першая рэгістрацыя падвіду A. c. europaeus сініцы-апалоўніка на Гарадзеншчыне?

    17.01.2011 | Harrier

    Пасьля размяшчэньня выдатнага здымка http://birdwatch.by/gallery/oh-voegel/aegithalos-caudatus-europaeus , зробленага Oh-Voegel`eм сёньня 16-01-2011 каля Беражан, я праглядзеў свае 2 здымкі сініц-апалоўнікаў, зробленыя практычна ў тым жа месцы ў пятніцу, 14-01-2011.

    Чытаць далей
  • На супрацьлеглых берагах Нёману: 14-01-2011

    16.01.2011 | Harrier

    Ад -3 да 0 градусаў. Бліжэй да абеду – вецер.
    У пятніцу, 14 студзеня, мне пашанцавала: да абеду атрымалася наведаць два самых цікавых месца для зімуючых вадаплаўных навокал Горадні. Адбылася гэтая паездка дзякуючы Віталію Гуменнаму і яго праграме “Ў аб’ектыве натураліста” – разам з аператарам Андрэем мы ўтраіх правялі не толькі ўлікі, але і зьнялі новы матэрыял для Гарадзенскага ТБ. Мой удзел у апошнім быў мінімальным, але спадзяюся, што не нулявым...

    Чытаць далей
  • Крыжанкі на Гараднічанцы: 15-01-2011

    16.01.2011 | Harrier

    Пасьля заняткаў у мастацкай школе зрабілі з сынам  паўкола і зазірнулі на кавалак рэчкі Гараднічанкі ў самым цэнтры горада ў парку Жылібера.

    Акрамя 86 качак-крыжанак (Anas platyrchynchos), іншых водаплаўных не адзначылі. Было каля 0 градусаў, лёд быў толькі на месцы разьліву.

    Самцоў было трохі больш за самак, некаторыя з іх актыўна (гл. верхні здымак) ганялі другіх.

    На мінулым жа тыдні на іншым кавалку Гараднічанкі ў вуліцы Віленская налічылі 32 качкі-крыжанкі, самцоў таксама было трошкі больш, чым самак.

    Чытаць далей
  • Секреты ренессанса европейской болотной черепахи (Emys orbicularis) в зоне отчуждения Чернобыльской АЭС.

    10.01.2011 | Валерый

    Европейская болотная черепаха – эксклюзивный представитель отряда Черепах в Беларуси. Панцирь разделён на две половины, связаных между собой подвижной сухожильной связкой. Верхняя часть - карапакс, нижняя - пластрон. Масса обитающих у нас черепах, достигает 1,5 кг, а длина карапакса до 21 см. Взрослые самцы, как правило меньше своих сверстниц и для удобства при совокуплении, имеют вогнутый пластрон и несколько более длинные и загнутые когти. Панцирь, кожные покровы и хвост чёрные, коричневато- или серовато-чёрные с сетчатым или пятнистым рисунком, жёлтого или белого цвета. Голова и шея самок, имеет значительно более насыщенный рисунок. Радужная оболочка глаз коричневато-бурая или красная, у самок имеются хорошо заметные жёлтые вкрапления.  

    Чытаць далей
  • Чайкі на Нёмане: 02.01.2011

    02.01.2011 | Harrier

    Наша сёньняшняя выправа на Нёман скончылася нечакана хутка - не прайшоўшы і аднаго кіламетру, мы заўважылі дзіўна светлых птушак на ускраўку лёду праз метраў 300 за старым мастом.

    Яны нас зусім не баяліся, і я пасьля разгляду іх у трубу пачаў здымаць. На жаль, сьвятла ўжо было няшмат...

    Чайкі аказаліся двух памераў - вялікія і меншая.

    Чытаць далей
  • Сокал-дрымлюк у горадзе!

    28.12.2010 | Harrier

    Дзякуючы чуйнасці Мікалая Іванавіча Гулінскага маем цікавую рэгістрацыю цікавага віду на ўскрайку горада Гродна. Увечары 28 лістапада 2010 году ён заўважыў, а потым сфатаграфаваў сокала-дрымлюка (Falco columbarius) на слупе асвятлення паміж в.Малышчына і вул.Белыя Росы.

    Чытаць далей
  • Неман в тумане.

    25.12.2010 | Raven

    Несмотря на не совсем подходящую погоду (туман, +2, снег тает), сидеть дома стало совсем невыносимо, и я решил отправиться вдоль Немана, посмотреть каких-нибудь птиц. Компанию мне предложил составить Дмитрий Крупеня, чем я был немало удивлён. Хотя может для того и существуют друзья, чтобы поступать странно в нужный момент.

    Чытаць далей