Нязменнасць клімату прыводзіць да ўзнікнення большай колькасці відаў птушак

Больш відаў птушак у блізкіх радах жыве ў кліматычна стабільных месцах. Да такой высновы прыйшлі шведзкія даследчыкі з універсітэту Umeå пасля параўнання складу арнітафауны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

"Магчымае тлумачэнне гэтага можа быць у тым, што стабільны клімат робіць больш імаверным і магчымым дывергенцыю (разыходжанне першапачатковых) ліній без знікнення відаў у адказ на змены клімату” – сказаў Роланд Джэнссан (Roland Jansson), адзін з сааўтараў публікацыі.

Дасягненні генетыкі і біяінфарматыкі дазволілі даволі шмат даведацца пра паходжанне розных таксонаў і сувязі паміж імі. Аднак дагэтуль мы амаль нічога не ведаем пра ўздзеянне ўмоваў навакольнага асяроддзя на дывергенцыю відаў.

Даследчыкі параўноўвалі колькасць відаў у эндэмічных радах птушак Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі і спрабавалі знайсці геаграфічныя і кліматычныя фактары, якія могуць растлумачыць адрозненні ў колькасці відаў у блізкіх родаў.

У выніку атрымалася, што багатыя на віды эндэмічныя роды распаўсюджаны на тэрыторыях,дзе як мінімум апошнія мільёны гадоў быў нязменны клімат. Таму папулярную папярэднюю гіпотэзу пра тое, што кліматычныя змены дапамагаюць відаўтварэнню і дывергенцыі, прыйшлося адкінуць як няверную як мінімум для птушак.

Аднак на лагічнае пытанне – чым пагражаюць біяразнастайнасці сучасныя кліматычныя змены? - не так лёгка адказаць. З аднаго боку, тэрыторыі і акваторыі з большай кліматычнай стабільнасцю будуць “награвацца” менш, чым прадказваецца адпаведна з глабальным пацяпленнем ў сярэднім. З другога боку, віды у такіх месцах могуць быць менш устойлівымі і талерантнымі нават да нязначных кліматычных зменаў.

"Кліматычныя змены адбываліся ў мінулым на нашай планеце не аднойчы, і часам былі і хуткімі, і значнымі. Аднак тое, што адбываецца сёння, робіць клімат цяплейшым у сярэднім больш, чым за мінулыя мільёны гадоў. І гэтыя змены могуць быць большымі, чым некаторыя віды змогуць вытрымаць” – сказаў Роланд Джэнссан. Акрамя гэтага, вялікае адрозненне з мінулым Зямлі ў тым, што цяпер большасць экасістэм зменена і здэградавана дзейнасцю чалавека. І цяпер відам нашмат цяжэй прыстасаваць свае геаграфічныя межы распаўсюджання ў адказ на кліматычныя змены, чым раней.

Крыніца:https://cf3e497594.site.internapcdn.net/tmpl/v5/img/1x1.gif

Genoveva Rodríguez-Castañeda et al. How bird clades diversify in response to climatic and geographic factors, Ecology Letters (2017). DOI: 10.1111/ele.12809

 

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Coastal Miner (Geositta peruviana) – перуанскі эндэмік, здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

 

На гэтую тэму:

Птушкам-адмыслоўцам загорача?

Кулікі адсоўваюцца на поўнач

Чаму арктычныя кулікі апынуліся ў рэальных клопатах з-за пацяплення клімата

Каліфарнійскія птушкі адлюстроўваюць разбуральнасць змянення клімату

Нечаканае адкрыццё: з некалькіх відаў птушак утварыўся адзін

Чаму птушкі вяртаюцца штогод усё раней?

Клімат і маўрыкійская пустальга

 

 

Comments

аев (госць) - 02.08.2017 - 13:17

не вельмі лагічна. Трапічныя экасістэмы маюць больш эканіш. Змены клімату ў Еўропе не знішчалі віды, а наадварот, калі яны ізаляваліся на поўдні на паўастравах то некаторыя ператвараліся ў падвіды, а нейкія і ў віды: каршуны, паўзункі, зімародкі, стрынаткі-чаротаўкі...