Кулікі адсоўваюцца на поўнач

Змены клімату адсоўваюць кулікоў пад час зімовак больш на поўнач.
Ужо нейкі час таму было вядома, што некаторыя віды кулікоў змяняюць месцы сваёй зімоўкі. І амаль напэўна гэта было звязана з падвышэннем тэмпературы з-за глабальнага пацяплення. Аднак дагэтуль не было працаў, прысвечаных складу шматвідавых зімовак і зменам у іх. 

Тры французскіх даследчыка падлічылі змены ў колькасці розных відаў кулікоў на зімоўках у Францыі. Ўсе гэтыя віды кулікоў гняздуюць ва ўмеранай кліматычнай зоне, аднак могуць зімаваць у розных месцах - ад Еўропы да Афрыкі.
Глабальнае пацяпленне найбольш адчуваецца ў высокіх шыротах – г.зн. найдалей ад экватару. Таму птушыныя асацыяцыі, як і асобныя віды могуць перамяшчацца больш на поўнач у адпаведныя сваім патрэбам біятопы па меры таго, як сярэднія тэмпературы паветра ў Паўночным паўшар’і будуць павялічвацца. Каб праверыць гэтую гіпотэзу, навукоўцы выкарысталі дадзеныя Праграмы маніторынгу зімуючых ў Францыі кулікоў, каб знайсці “відавы тэмпературны індэкс” ('species temperature index'). Усяго былі выкарыстаныя дадзеныя з 1977 па 2009 гг. для 23 відаў кулікоў, якія зімуюць на эстуарыях у 69 месцах па за Міжземнаморскім рэгіёнам.
Знойдзены індэкс паказаў, што відавы склад  зімуючых кулікоў хутка змяняўся на карысць відаў, якія залежаць ад мягчэйшага клімату. Таксама глабальнае пацяпленне змяніла міграцыйныя паводзіны відаў, такім чынам што цяпер некаторым відам трэба ляцець меншыя адлегласці на месцы зімоўкі, бо прыдатныя для іх месцы цяпер знаходзяцца бліжэй. Ясна, што існуюць лакальныя асаблівасці. Аднак агульная выснова навукоўцаў у тым, што у Францыі застаюцца зімаваць усё больш відаў кулікоў згодна з адзначаным іх перасоўваннем на поўнач ад ранейшых месцаў зімоўкі. Асабліва заўважна гэта адбылося для кулікоў крыўка (Haematopus ostralegus) і случка (Tringa totanus).


Гэтае даследаванне дапамагло пацвердзіць падобны трэнд, адзначаны для ўсёй Еўропы брытанскімі навукоўцамі (гл. http://tinyurl.com/warmwaders ).

Крыніца:
Godet, L, Jaffré, M and Devictor, V. 2011. Waders in winter: long-term changes of migratory bird assemblages facing climate change. Biology Letters doi:10.1098/rsbl.2011.0152

Здымак куліка-случка Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Клеткі дапамагаюць птушкам нават на волі

Драпежныя птушкі не пры чым
 

Крумкач куліку вока не выдзяўбе

Мэта – падлічыць рэдкіх кулікоў

Паходжанне і крэўныя сувязі крабавага пясочніка

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Знойдзены “ген міграцыі” птушак?

Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы

Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў

Акальцавана рэдкая для Беларусі птушка.