Калі ранейшыя чэмпіянаты Беларусі па фотабёрдынгу адбываліся ў адным месцы на маршруце, які загадзя вызначалі арганізатары, то цяпер удзельнікі самі вольныя вызначаць не толькі месцы, дзе яны хочуць здымаць птушак, але выкарыстоўвываць для гэтага транспарт, на якім будуць перасоўвывацца.
Як і раней, мэта - сфатаграфаваць і вызначыць за час спаборніцтваў як мага больш відаў птушак у пыродзе. Таксама не змяніўся фармат удзелу: можна ўдзельнічаць індывідуальна або ў камандзе з двух чалавек.
Лічацца ўсе віды, якія могуць быць вызначаныя на здымках, зробленых у суботу, 26 студзеня, з 10 да 15 гадзін.
За кожны від налічваюцца балы. Прычым найбольш балаў атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай ім(і) птушкі. Зрабіць гэта дапамогуць анлайн-вызначальнік або мабільны дадатак.
Падрабязныя правілы чэмпіянату, чэк-лісты індывідуальнага ўдзельніка або каманды можна спампаваць на сайце АПБ.
Спампаваць форму простай заяўкі, запоўніць яе і даслаць на адрас levy@ptushki.org трэба да 17.00 пятніцы 25 студзеня. .
Удзел у чэмпіянаце бясплатны. Чэмпіянат адкрыты і для ўдзельнікаў з іншых краін.
Па выніках будуць вызначаныя пераможцы і прызёры, таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы на з’ездзе АПБ 9 лютага або потым па пошце.
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ